Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

да іх, вінавацячы паўстанцаў у сваім разарэньні. Варожыя адносіны да паўстанцаў з боку мяшчан выявіліся, напрыклад, у факце спакушэньня на забойства Тапара - Зьвярждоўскага. Нейкі мешчанін страляў у Зьвярждоўскага. Кўля папала не ў Зьвярждоўскага, а ў каня, на якім ён ехаў. Мешчаніну, што страляў, удалася ўцячы і схавацца. Усяго згарэла за ноч па адных вестках каля 50 будынкаў, па другіх вестках каля 70 будынкаў. Так ці іначай, але гэта быў вялікі ўдар па такому маленькаму, убогаму гарадку, як Горкі, які потым доўга ня мог аправіцца пасьля пажару.

Пад раніцу горад быў узяты паўстанцамі. Было забіта некалькі інвалідаў і некалькі паранена. З казначэйства паўстанцы забралі жалезную касу з грашыма і іншымі каштоўнасьцямі. Усе спробы разьбіць касу і выкарыстаць захаваныя ў ёй каштоўнасьці не далі ніякіх вынікаў. Выходзячы з гораду, паўстанцы ўзялі гэтую касу з сабою, але потым кінулі па дарозе ня зломанаю. З інстытуцкай касы было ўзята каля 15 тысяч рублёў. Апроч таго, з Інстытуту было ўзята некалькі параконных фурманак пад харч.

Пахаваўшы з урачыстасьцямі ў інстытуцкім садзе забітага студэнта Дамарацкага і адпачыўшы, паўстанцы каля другой гадзіны дня 6-га мая (новы стыль. У. І.) вышлі з гораду. Аддзел накіраваўся ў напрамку да буйнога маёнтку Цэханоўскага Дрыбіна. Тут паўстанцаў спаткалі вельмі добра. Аддзел Зьвярждоўскага ў Дрыбіне пераначаваў, адпусьціў назад у Горкі інвалідаў, што былі ўзяты ў палон, і накіраваўся на поўдзень на Чаўсы і Чэрыкаў, каб тут зноў працягваць сваю чыннасьць і ўзяць далейшы напрамак на Магілёў, згодна пляну Серакоўскага.[1]

У Магілёве вельмі хутка даведаліся аб чыннасьці паўстанскай групы Зьвярждоўскага. У першыя часы губэрскае начальства, не выключаючы і губэрнатара Беклямішава, зусім згубіла галаву і ня ведала, што рабіць. Пачалі хадзіць самыя невераемныя чуткі аб сілах і лічбе паўстанцаў. Гаварылі, што паўстанскі атрад Тапара-Зьвярждоўскага складаецца больш як з тысячы паўстанцаў, што ў атрадзе налічваецца некалькі сот кавалерыстах, маецца добрая зброя і вялізны абоз з амуніцыяй і харчамі. Трэба думаць, што чуткі распаўсюджваліся і падтрымліваліся асабліва тымі, хто спачуваў паўстанцам. Але праз нейкі час праўда раскрылася: у горадзе ўрэшце даведаліся аб сапраўдных сілах паўстанцаў. Апроч таго, пачаў выяўляцца настрой сялянства і адмоўныя адносіны яго да паўстанцаў. Расійская ўлада пачала выкарыстоўваць гэты настрой і яшчэ больш паглыбляць яго. Сярод сялянства былі пушчаны чуткі, што ўсе паўстанцы складаюцца выключна з польскіх паноў, што яны падняліся проці царскага ураду толькі таму, што хочуць назад вярнуць паншчыну, якую расійскі цар скасаваў. Сялянства пайшло на гэтую пры-

  1. Дэталі Гары-Гарэцкіх падзей гл. Цытовіч С. „1863 г. у Горы-Горках“. „Працы кл. Гісторыі БАН“ т. III. Менск 1929 г., ст. 217—340 і карта.