Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

паўстаньня соцыяльны антагонізм паміж панам і мужыком. Гэтага, магчыма, і ня было-б, калі-б кіраўніцтва паўстаньнем знаходзілася ў руках крайніх чырвоных, калі-б паўстаньне цьвёрда і рашуча стаяла на грунце аграрнай рэволюцыі.

ПАДЗЕІ НА МАГІЛЕЎШЧЫНЕ.

Няўдачаю скончылася для паўстанцаў выкананьне агульнага пляну і на Магілёўшчыне. Тут, як мы ўжо гаварылі вышэй, начальнікам узброеных паўстанскіх сіл Белы Віленскі Аддзел прызначыў Людвіка Зьвярждоўскага, які выступіў тут пад псэўдонімам Тапара. Зьвярждоўскі атрымаў рэволюцыйнае выхаваньне ў вайсковым польскім рэволюцыйным гуртку ў Пецярбурзе. Скончыўшы ваенную акадэмію ён прыехаў на службу ў Вільню, дзе адразу пачаў іграць першую ролю ў Віленскім Чырвоным Камітэтце першага складу. У Камітэце ён быў прадстаўніком памяркоўных чырвоных колаў і на гэтай глебе ў яго былі частыя разыходжаньні з. К. Каліноўскім і іншымі крайнімі чырвонымі.

Ня гледзячы на сваю памяркоўнасьць, пасьля белага перавароту ў сакавіку ён не застаўся ў Белым Віленскім Аддзеле. Аддзел, высылаючы з Вільні чырвоных і наогул прызначаючы іх на менш адказныя і менш кіраўнічыя пасады, пастараўся выдаліць з Вільні і Л. Зьвярждоўскага, даўшы яму ўпаўнаважаньне ваеннага начальніка на Магілёўшчыну, дзе ў паўстанскай організацыі была даволі моцная белая група. Праўда, і чырвоных тут таксама была некаторая лічба, але вельмі і вельмі нязначная.

Адзін з удзельнікаў паўстаньня на Магілеўшчыне, які потым лоўка рэабілітаваўся і перакінуўся ў лягер актыўных супраціўнікаў яго, піша аб гэтым так: „Было-бы с моей стороны несправедливо утверждать, что к готовившемуся движению примкнули только люди подобные NN, что фон картины составляли одни старые крепостники, озлобленые эмансипацией хамитян. В рядах нашей нестройной і даже несколько нелепой инсуррекции толпилось много честных энтузиастов, искренних патриотов, людей беззаветного мужества и бескорыстия. Имея все, что дает счастье в этом мире, включительно до радужной молодости и вечной спутннцы её — любви, они, нисколько не задумываясь и даже не обольщая себя надеждами, шли на страшное дело".[1] Калі прыняць пад увагу, што паўстанцы, „меўшыя ўсё, што дае шчасьце ў гэтым сьвеце“, нават і належалі часам да чырвоных, дык гэта былі даволі няпэўныя чырвоныя, што ў далейшым і давёў

  1. С.С. Орлицкий. Уголок восстания 1863 года. "Истор. Вест." 1902 г., Т. 90, ст. 58