Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтая пагроза мела здавальняючыя вынікі. Чырвоны Камітэт бяз шуму ўступіў, затаіўшы ў сэрцы гнеў. Праўда, К. Каліноўскі выслаў пісьмовы протэст у Варшаву да Тымчасовага Жонду, але, здаецца, што яму ня было дана ніякага адказу, і Чырвоны Камітэт перастаў існаваць. Калі прыняць пад увагу, што аўтар Пшыбароўскі па сваіх перакананьнях вельмі белы, то мы можам напэўна сказаць, што рабіць паклёп на белых яму ня было ніякага сэнсу.

Гейштор у сваіх успамінах хітра замоўчвае гэты факт, які малюе белых з дрэннага боку. Па яго ўспамінах выходзіць, што зьмена паўстанскай улады адбылася зусім ціха і мірна. Чырвоны Камітэт, па яго словах, здаўся без вялікага бою, і Белы Камітэт ня пускаў у ход пагрозы здрадзіць. Прапусьціўшы самы момант перавароту, ён спыняецца на здачы чырвоным Камітэтам паўстанскіх спраў беламу Камітэту. Справы здавалі Каліноўскі і Чаховіч. Чаховіч потым перайшоў працаваць у Белы Камітэт. Каліноўскі, па словах Гейштора, ахвотна дапамагаў Беламу Камітэту. Адным словам, Я. Гейштор хоча зрабіць уражаньне на чытача што ўсё абышлося лагодна, што вялікай, карэннай зьмены не адбылося. Зразумела, у сапраўднасьці справа стаяла зусім ня так гладка.

Пасьля захопу ўлады Белы Камітэт адразу даў новы тон політыцы. Пачалося з устанаўленьня межаў паміж Варшаваю і Вільняю. У сваіх успамінах (Т. І, стар. 252) Я. Гейштор аб гэтым піша так: „Наконт палуднёвых паветаў Горадзеншчыны Віленскі (чырвоны. У. І.) Камітэт спрачаўся з Народным (Варшаўскім. У. І) Жондам. Жонд хацеў далучыць іх да Польшчы, а Літвіны (Віленскі Чырвоны Камітэт. У. І.) стаялі за цэласьць Літвы. Першай нашай (Белага Камітэту. У. І.) справай было застаўленьне на поўную волю Народнага Жонду, калі ён хоча забраць і цэлую Горадзеншчыну, якая ляжыць паміж Вільняю і Варшаваю, бо распараджэньні Жонду там магчыма атрымаць хутчэй з Варшавы, чым з Вільні. Мы лічылі сябе за адзіную Польшчу. Справа ішла толькі аб посьпеху, аб знаёмасьці з мясцовымі ўмовамі. Мы хацелі зьнішчыць той сэпаратызм, які зьяўляецца адным з нашых адвечных він, якою мы, Літвіны, пераважна грашым".

Як відаць з вынятку, белыя ў першую чаргу заняліся барацьбою проці сэпаратызму Вільні ад Варшавы. Гэта зусім зразумела, калі мы прымем пад увагу, што ў даны момант кіраўніцтва ў Варшаўскім Народным Жондзе было белае. Трэба думаць, што пры чырвоным кіраўніцтве ў Варшаве белыя на Беларусі трымаліся-б зусім іначай.

Каб адвязацца ад чырвоных, Белы Камітэт пастараўся разаслаць іх у провінцыю на нязначныя або на выканаўчыя ролі, на чорную, так сказаць, працу. К. Каліноўскага назначылі ўрадавым камісарам у Горадзеншчыну. Л. Зьвярждоўскага, які зноў зьявіўся на Беларусь, паслалі камісарам і начальнікам аддзелаў у Магілёўшчыну. Малахоўскага