Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хецка-белая інтрыга дасягнула сваёй мэты. Так глядзелі на дыктатуру Лангевіча нават такія памяркоўныя чырвоныя, як Авэйдэ, які ў сваіх Запісках піша наступнае: „Диктатура Лангевича была совершенно неожиданным явлением, помешала исполненню всех планов и действий временного правительства и поразила чувствительнейшим ударом только что возникшую революцию... Лангевич совершенно предал себя в руки белых авторов его диктатуры, несомненных врагов революции, окру жается ими, следовательно революции угражает величайшая опасность... Ясно, что самая гадкая интрига контр-революционеров произвела диктатуру“.[1] Дыктатура Лангевіча праіснавала вельмі нядоўга. 19 сакавіка, пасьля дзьвюх няўдалых сутычак з расійкімі сіламі, ён кінуў свой аддзел і перайшоў праз граніцу ў Аўстрыю, дзе быў арыштаваны. Так сумна скончылася белая дыктатура паўстаньня ў Польшчы.

Тым ня менш уплыў белых на Народны Жонд ня спыніўся. Яны ўсё больш і больш прыбіраюць яго да сваіх рук. У сакавіку ўваходзіць у Народны Жонд Кароль Рупрэхт, былы член Дырэкцыі, які пачынае іграць у Жондзе выдатную ролю. Праз К. Рупрэхта на Народны Жонд робіць свой уплыў белая эміграцыя група Чартарыйскіх. Пашыраецца погляд, што будучую Польшу ўтворыць не паўстаньне, а чынны ўдзел у справах паўстаньня чужаземных дзяржаў. Паўстаньне патрэбна толькі для гэтага дыплёматычнага ці ваеннага дачыненьня. Патрэбна яно яшчэ для таго, каб па межах яго пашырэньня вызначыць межы будучай Польшчы: кроў паўстанцаў вызначыць межы Польшчы.

Як мы ўжо гаварылі раней, на Беларусі ў пачатку паўстаньня існуюць Белы і Чырвоны Камітэты, якія вядуць паміж сабою барацьбу. Белы Камітэт чакае, што будзе далей, і ўва ўсякім выпадку адмоўна адносіцца да паўстаньня. Атрыманая ў Вільні адозва Варшаўскага Камітэту-Жонду да братоў-літвіноў, заклікаючая Беларусь і Літву да паўстаньня, была прынята неаднолькава абодвума Камітэтамі. Чырвоны Камітэт прыняў гэтую адозву да выкананьня і даў паасобныя загады формаваць паўстанцкія аддзелы на Беларусі і Літве. Апроч таго, ён 3 сакавіка выдаў сваю ўласную проклямацыю, заклікаючую Беларусь і Літву да паўстаньня. Белы Камітэт аднёсься да адозвы адмоўна. Ён лічыў, што Беларусь і Літва да паўстаньня не гатовы, а галоўнае, ён зьлякаўся канца адозвы, дзе было сказана, што першым актам паўстаньня павінна быць вызваленьне сялян і аддача ім ва ўласнасьць зямлі. Белыя зусім правільна лічылі, што адозва, заклікаючы да барацьбы за незалежнасьць, разам з тым заклікае да аграрнай рэвалюцыі.

Незадаволены быў Белы беларускі Камітэт і „сэпаратыстычнымі“ настроямі Чырвонага Камітэту. Для таго, каб перамагчы гэтыя настроі, а так-

  1. О. Авейде. Записки о польском восстании 1863 г., ст. 18, 23.