Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

далі сабою значную сілу. Розныя аўтары налічваюць у Сямятыцкай паўстанчай групе ад 4.000 да 5.000 чалавек. Праўда, узброены яны былі дрэнна, бо большая палавіна паўстанцаў мела толькі косы. Камандаваньне над злучанымі паўстанскімі сіламі было даручана падданаму ваяводзе Левандоўскаму. Замэчак настойваў на тым, каб не заставацца ў Сямятычах, а ісьці на Драгічын, але яго не паслухалі. На ваеннай нарадзе большасьцю галасоў начальнікаў аддзелаў было ўхвалена заставацца і надалей у Сямятычах і тут яшчэ раз даць бой расійскім сілам.

Каля поўдню 7 лютага (новы стыль) на Сямятычы пачалі наступаць упарадкаваныя расійскія часьці, да якіх падышла ўжо дапамога. Расійскіх сіл налічвалася каля 2500 чалавек. Вялікую перавагу над паўстанцамі яны мелі, дзякуючы добраму ўзбраеньню. Расійцы мелі артылерыю ў ліку 6 гармат. Наступ пачаўся з бомбардаваньня мястэчка, што ўносіла дэзорганізацыю і паніку ў шэрагі жыхарства і паўстанцаў. На паўстанцаў першаю рушыла расійская пяхота. Галоўныя яе сілы пачалі атакаваць тую частку мястэчка, дзе стаялі групы Замэчка і Рагінскага. Група Замэчка ня вытрымала, націску і кінулася ўцякаць Група Левандоўскага ў пачатку трымалася моцна, але хутка і яна не вытрымала і пачала кідаць поле бойкі. Цяпер усе расійскія сілы кінуліся на аддзел Рагінскага, які складаўся амаль выключна з сялян-касіньераў. Паўстанцы на чале з Рагінскім некалькі раз адбівалі штыхавыя атакі і хадзілі ў контр-атакі з косамі. Але сілы іх ўсё слаблі. Урэшце і аддзел Рагінскага, панёсшы вялікія страты, ня вытрымаў. Абкружаны з усіх бакоў расійскімі салдатамі, аддзел Рагінскага з вялікаю натугаю прабіўся і пачаў адыход ад Сямятыч. Расійскія аддзелы занялі мястэчка, пацярпеўшы таксама вялікія страты.

Насельніцтва Сямятыч спачувала паўстанцам і дапамагала ім. Уварваўшыся ў мястэчка, расійскія часьці памсьцілі жыхаром за спачуваньне паўстанцам разьнёю ўсіх, хто здаваўся падазроным. Самае мястэчка было падпалена. Згарэла 300 дамоў, што складала значна большую частку мястэчка. Тое самае было зроблена з некалькімі вакольнымі вёскамі, якія былі западазроны ў спачуваньні і дапамозе паўстанцам. Генэрал Манюкін, начальнік расійскага аддзелу, важна „сувораўскім штылем" данасіў па начальству: „Шайка і мястэчка Сямятычы ўжо ня існуюць".

Разьбітыя паўстанцы адступалі невялікімі групамі да мястэчка Высокага (Высока-Літоўск). Тут быў назначаны збор сіл і адпачынак аддзелу. На адбыўшайся "вайсковай нарадзе было пастаноўлена, што ўсе аддзелы варочаюцца назад у Польшчу, апроч аддзелу Рагінскага, які астаецца на Беларусі весьці далейшую барацьбу з мэтаю ўцягнуць у паўстаньне мясцовае насельніцтва.

Аддзел Левандоўскага накіраваўся на Падлясьсе. Ня гледзячы на малалічэбнасьць (80 чалавек), аддзел дзейнічаў даволі пасьпяхова. Ад-