Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліку. У новай рэспубліцы павінны быць скасаваны паншчына, саслоўныя абмежаваньні і прывілеі, сяляне павінны быць надзелены зямлёю, устаноўлена роўнапраўства яўрэяў і г. д. Чырвоныя складаліся з дробнай буржуазіі, з безьзямельнай і малазямельнай дробнай шляхты, што аднэю сваёю часткаю зьлівалася з сялянствам, а другою часткаю межавалася з розначыннаю інтэлігенцыяй і гарадзкой і сельскай дробнай буржуазіяй. Да чырвоных належалі рамесьнікі, рабочыя і частка сялянства. Чырвоныя былі запраўднымі ворагамі царызму і лічылі паўстаньне тым адзіным сродкам, які прывядзе да пастаўленных імі мэтаў. У разьвязаньні нацпытаньня чырвоныя лічылі сябе прыхільнікамі фэдэралістычнай тэорыі Герцэна і Бакуніна, якая, аднак, значна падпала ўплывам белых з іх тэорыяю адзінай непадзельнай Польшчы, як мы ўжо вызначылі раней.

Мы ня можам сказаць, што чырвоныя былі адналітнаю і суцэльнаю партыяю. У залежнасьці ад таго, да якой соцыяльнай групы яны належалі ці інтарэсы якой выяўлялі, яны дзяліліся на памяркоўных чырвоных і ўласна-чырвоных. Памяркоўныя набліжаліся да белых і цягнулі за сабою ўласна-чырвоных (Л. Мераслаўскі, Я. Дамброўскі, В. Урублеўскі, К. Каліноўскі і інш.). Асабліва гэта адчувалася ў разьвязаньні сялянскага пытаньня, дзе чырвоныя выявілі вельмі выразна сваю дробна-буржуазную сутнасьць. Ня гледзячы на вельмі „левыя" лёзунгі, на практыцы яны выяўлялі палавінчатасьць і нерашучасьць, ішлі на компромісы з белымі, што адбілася на адносінах да паўстаньня сялянскай масы ў цэлым і павяло да правалу паўстаньня.

Маючы розныя програмы, белыя і чырвоныя паўстанцы на працягу некаторага часу разам ішлі па шляху барацьбы з расійскім царызмам. Зразумела, галоўную масу паўстанцаў складалі: дробная буржуазія, дробная шляхта, розначынцы, вучнёўская моладзь, рамесьнікі, рабочыя і сяляне. Ніякім спосабам няможна гаварыць аб пераважнасьці ў паўстаньні буйнай буржуазіі, буйнай земляўласьніцкай шляхты і лібэральнай магнатэрыі. Гэты факт яшчэ ў 1874 г. адзначыў Ф. Энгельс у такіх словах: „Польшча яшчэ ў большай меры, чым Францыя, пастаўлена сваім гістарычным разьвіцьцём і сваім сучасным становішчам перад выбарам — ці быць рэволюцыйнай, ці загінуць. Дзякуючы гэтаму, губіць усякае значэньне ўся недарэчная балбатня аб пераважна арыстакратычным характары польскага руху. У польскай эміграцыі даволі людзей, якія маюць арыстакратычныя звычкі; але як толькі сама Польшча прыходзіць у рух, ён робіцца наскрозь рэволюцыйным, як гэта мы бачым у 1846 і 1863 годзе".[1] Пасьля паўстаньня вельмі многа незаможнага элемэнту, дробнай шляхты, буржуазіі, рамесьнікаў, рабочых і сялян, папала ў загранічную эміграцыю, ратуючыся ад рэпрэсій расійскага царызму. Зразумела, што матар‘яльнае становішча гэтых

  1. Рязанов Д. Очерки по истории марксизма. Москва. 1923, ст. 636.