Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каманды. Дзякуючы атрыманым весткам аб зборы паўстанцаў у ваколіцах Плоцку, значная частка гарнізону была выслана з Плоцку ў ваколіцы гораду. У Плоцку засталася сотня казакаў, пяхотная, рота і частка інвалідаў. У поўначы зазванілі званы, і паўстанцы з розных бакоў кінуліся на горад. Гарнізон, ня глядзячы на сваю нязначную колькасьць, адбіў напад паўстанцаў, тым больш, што на дапамогу яму падышлі тыя часьці, якія знаходзіліся ў ваколіцах Плоцку. Устанавіць лічбу паўстанцаў, якія напалі на Плоцк, трудна. Магчыма думаць, што іх было каля 1000 чалавек. Няўдачу паўстанцаў лёгка зразумець, калі мець на ўвазе іх непадрыхтаванасьць і дрэнную зброю.

Адначасна ў Плоцкім ваяводзтве паўстанцы зрабілі напад на павятовы горад Плонск. Тут таксама напад ня ўдаўся, дзякуючы таму, што расійскі гарнізон загадзя даведаўся аб падрыхтоўцы нападу і прыняў адпаведныя меры для абароны гораду.

У ваяводзтвах Мазавецкім і Каліскім ноч прайшла спакойна. Паўстанскія аддзелы, што тут сформаваліся, не адчувалі яшчэ сябе падгатаванымі да нападаў.

Даволі крывавая сутычка паміж паўстанцамі і расейцамі адбылася каля Кельцаў у Бадзэнтыну, на які зрабіла напад група паўстанцаў лікам у 400—500 чалавек. Паўстанцы прышлі з суседняга мястэчка Сухаднёва, якое яны раней захапілі ў свае рукі. Паўстанцы былі ўзброены росамі, частка мела паляўнічыя стрэльбы. Адбылася зацятая бойка, у выніку якой у складзе расійскага аддзелу было некалькі чалавек забітых і некалькі дзесяткаў параненых. Страты паўстанцаў устанавіць цяжка. Раніцою расійскі аддзел павінен быў пакінуць горад, паўстанцы таксама вышлі. Некалькі дзён горад заставаўся без гарнізону.

У Падлясьсі паўстанцкая організацыя была наладжана параўнаўча лепш, чымсі ў іншых мясцовасьцях. Паўстанскім камісарам Падляскага ваяводзтва быў Рагінскі, вайсковым начальнікам—Левандоўскі. Левандоўскі зрабіў напад на вёску Сточак, недалёка ад Седлеца. Паўстанцы былі адбіты, бо на дапамогу рускім прышлі ваенныя часьці з Седлеца. Рагінскі пакіраваўся к г. Бяле. Бяла была занята бяз бою, бо расійскі аддзел яшчэ раней яе пакінуў. Рагінскага вельмі ўрачыста спаткалі мяшчане гораду. Яўрэі нават адслужылі ў сінагозе набажэнства, на якім быў прысутны Рагінскі. Даведаўшыся, што на Бялу сунуцца расійскія сілы з Берасьця, Рагінскі пакінуў Бялу і быў разьбіты ў некалькіх вярстах ад гораду. Праз мястэчка Янова Рагінскі перайшоў у Горадзенскую губэрню і рушыў на мяст. Сямятычы, дзе сабралася шмат паўстанскіх сіл.

Удачна для паўстанцаў адбыўся напад на мяст. Кодэнь. Тут стаяў парк лёгкай артылерыі. Пры нападзе паўстанцаў было забіта 5 расійскіх салдат і ранена 15. У палон папала 50 салдат з паручнікам Антаненкам. Дачуўшыся, што з Берасьця на Кодэнь ідзе пад-