Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваньне над усімі ўзброенымі паўстанскімі сіламі і дыктатуру над краем. Мераслаўскі па пастанове Камітэту ўступае ў выкананьне сваіх абавязкаў і правоў, як толькі ён прыбудзе на тэрыторыю расійскай дзяльніцы Польшы. Да прыбыцьця Мерслаўскага кіруе Цэнтральны Камітэт, які офіцыйна выступае як Тымчасовы Народны Жонд, прычым выступае зусім адкрыта. Месцам яго сядзібы будзе г. Плоцк, які трэба найраней вызваліць з рук расійскай улады. У Варшаве пасьля выезду Жонду будзе заставацца Выканаўчая Камісія, якая будзе тут выконваць абавязкі выехаўшага Жонду. Была надрукавана і пашырана адозва Цэнтральнага Камітэту, як Народнага Жонду, да народу, напісаная ў моцных і яскравых выразах, поўная рэволюцыйнага падыму і энтузыязму.

Зьмест адозвы наступны. Захопніцкі нікчэмны расійскі ўрад пастанавіў нанесьці астатні ўдар сваёй афяры Польшчы, вырваўшы тысячы яе абаронцаў для таго, каб апрануць іх у абрыдлы расійскі салдацкі мундзір і раскідаць на тысячы міль ад бацькаўшчыны. Польша не паддасца такому гвалту. Яе моладзь прысягнула ці скінуць ганебнае ярмо няволі, ці загінуць. За ёю ідзі, народзе Польскі! Айчына патрабуе ад цябе такіх афяр, якіх ня нёс яшчэ ні адзін народ, але ты здабудзеш затое вольнасьць і незалежнасьць. У першы дзень ўзброенага выступленьня Цэнтральны Камітэт агалашае ўсіх сыноў Польшчы—бяз розьніцы веры, пахаджэньня і стану— вольнымі і роўнымі грамядзянамі краю. Зямля, якою ўладаў земляроб дагэтуль на правох чыншу ці паншчыны, робіцца яго вечнай уласнасьцю. Уласьнікі, што пацерпяць ад гэтага шкоду, будуць узнагароджаны з агульных фондаў дзяржавы. Радня загінуўшых барацьбітоў атрымае надзел з абароненай ад ворагаў зямлі. Да зброі, народзе Польшы, Літвы і Русі! Прабіла гадзіна супольнага вызваленьня! Штандар Арла, Пагоні і Архангела разьвінуты! Зьвяртаемся і да цябе, народзе Расійскі! Мы прабачаем табе забойства нашай айчыны, бо ты сам замучаны і прыгнечаны. Трупы дзяцей тваіх калышуцца на царскіх шыбеніцах, правадыры твае мерзнуць у сьнягох Сібіры. Але бяда табе, калі ты падтрымаеш тырана, які забівае нас і дратуе цябе. Мы праклянем цябе, уступім з табою ў астатні бой, бой эўропейскай цывілізацыі з дзікім азыяцкім варварствам.

Паўстаньне распачалося. У розных мясцовасьцях Польшчы формуюцца аддзелы, запасаюцца зброяю і харчамі, ідзе сьпешная ваенная падрыхтоўка партызанаў. Організуюцца напады на вайсковыя расійскія часьці, што раскіданы па гарадох Польшы. Напады павінны адбыцца ўначы з 22 на 23 студзеня 1863 году.

Галоўныя паўстанскія сілы сабраліся каля Плоцку. Яны паставілі сваім заданьнем захапіць горад і ваколічныя мясцовасьці, каб тут агаласіць і пасадзіць народны польскі жонд. У Плоцку ў звычайныя часы стаяла тры роты пяхоты, сотня казакаў і дзьвесьце чалавек інваліднай