Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на зьезд у Варшаву. Яны даводзілі на зьезьдзе, што на Беларусі ўсё больш-менш спакойна, і таму гаварыць аб магчымасьці блізкага паўстаньня ня прыходзіцца. Гэта гаворыць аб тым, што белыя на Беларусі рабілі тую самую памылку, што і белыя ў Польшчы.

Зусім іначай стаяць спарвы чырвоных на Беларусі. Камітэты на мясцох узмацняюцца і цесна зьвязваюцца з Віленскім Камітэтам, як цэнтральным сваім органам. У пачатку восені Варшаўскі Цэнтральны Камітэт праз свайго члена Оскара Авэйдэ організацыйна стала зьвязваецца з Віленскім Камітэтам.

Віленскі Камітэт у гэты час складаюць такія асобы: 1) Людвік Зьвярждоўскі, аб якім мы некалькі разоў ужо ўпаміналі. 2) Тытус Далеўскі, сын земляўласьніка, служачы Пецярбурга - Варшаўскай чыгункі. З) Малахоўскі—афіцэр рускай службы. 4) Эдмунд Вярыга — служачы, чыгуначнік. 5) Б. Длускі, што раней служыў простым салдатам на Каўказе і 6) Кастусь Каліноўскі—кандыдат права Пецярбурскага унівэрсытэту. Некаторыя аўтары дадаюць яшчэ некаторыя імёны, як напрыклад, Яна Казелла, Зыгмунта Чаховіча і іншых. Але трэба вызначыць, што першыя шэсьць членаў чырвонага Камітэту называюцца амаль-што ўсімі крыніцамі. Ня зусім ясна стаіць справа з імем Далеўскага. Некаторыя з аўтараў называюць ня Тытуса, а яго брата Францішка Далеўскага. Тытус у адмену ад Францішка быў яўна выразным чырвоным.

Віленскі Цэнтральны Камітэт калі і стаяў на грунце той ці іншай самастойнасьці рэволюцыйнага руху на Беларусі ў адносінах да кіраўніцтва з Варшавы, то ён ні ў якім выпадку не выключаў сувязі з Варшаўскім Цэнтральным Народным Камітэтам. Апошні, можа хоць і ня вельмі ахвотна, павінен быў згадзіцца з такою пастаноўкаю пытаньня, бо, як мы ўжо вызначылі вышэй, Цэнтральны Варшаўскі Камітэт прынцыпова прызнаваў, — праўда, у вельмі туманнай форме—права на нейкую самастойнасьць і адносную незалежнасьць паасобных провінцый старой Рэчы Паспалітай Польскай, у тым ліку Літвы—Беларусі.

Узаемаадносіны паміж Варшаваю і Вільняю ў канцы лістапада і пачатку сьнежня 1862 году Юзэф Яноўскі, які быў сакратаром Варшаўскага жонду-камітэту, малюе ў сваіх запісках такімі рысамі. Сапраўды рэальная ўлада Цэнтральнага Народнага Камітэту ў Варшаве пашыралася толькі на ўласную Польшчу, так званую Карону. Што датычыць провінцый Польшчы—Літвы, Беларусі і Украіны, дык яны звычайна кіраваліся самастойна сваімі ўласнымі камітэтамі — аддзеламі. Віленскі Камітэт, па словах Яноўскага, асабліва быў незгаворчывы. Ён увесь час упарта настойваў на сваім праве самакіраваньня ў справах, якія датычылі тэрыторыі Літвы і Беларусі. Ён быў нават незадаволены тым, што Цэнтральны Варшаўскі Камітэт пашыраў свой уплыў на паўстанскія організацыі Падлясься. Варшаўскі Камітэт пайшоў на ўступкі Віленскаму Камітэту. Ён згадзіўся на тое, каб Віленскі