Перайсці да зместу

Старонка:11 ліпеня (1930).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Прадмова

Дзесяць год аддаляе нас ад тых часоў, калі Чырвоная армія ў сваім героічным націску на белапольскіх окупантаў вызваліла чырвоную сталіцу Савецкай Беларусі — Менск, вызваліла Савецкую Беларусь. Эпоха, якая аддаляе нас ад памятнага 1920 году па сваёй вялічэзнасьці сьцірае ў памяці працоўных тыя жудасныя, цёмныя дні, якія перажывалі працоўныя Савецкай Беларусі ў 1920 г. Каб цяпер паказаць тое, чым жылі працоўныя ў дні белапольскай окупацыі, каб расказаць аб тым, як Чырвоная армія разам з паўстаўшымі партызанамі вызваляла ад белапалякаў нашу рэспубліку, трэба кожнаму чытачу ўспомніць цяжкое экономічнае становішча Савецкай Беларусі ў той час.

Заняпад народнай гаспадаркі ў нашай краіне паглыбіўся яшчэ больш як першай окупацыяй Беларусі — нямецкай окупацыяй, — так і сьледам за ёй і окупацыяй белапольскай, пад якою Савецкая Беларусь знаходзілася на працягу звыш 11 месяцаў і якая прывяла да яшчэ большага зруйнаваньня гаспадарку нашай краіны.