Падсякайце тое дрэва, Што ў корні ўсыхае; На ўважайце таго сэрца, Што жалю ня мае.
Страшце птушку, праз якую Свойская загіне; Забывайце песьню, што вам Вораг ваш накіне.
Ой, гадуйце, падлівайце Гай жывы, зялёны: Сэрцу добраму давайце Добрыя паклоны.
Паважайце тую птушку, Што крыўды ня робе; Ня цурайцесь роднай песьні Ў шчасьці і ў жалобе.