Гэта старонка не была вычытаная
Якім Бяздольны.
Я сядзеў у Малкі. Праўду кажуць, што карчма без людзей не бываець, ну, але на гэты раз дык іх ужо было аж занатта. Дзень быў кермашны і марозны, а ў Малкі можна і чаркай пагрэцца, і закусіць, дык і старых і маладых, мужыкоў і баб, дзяцюкоў і дзеўчат усё роўна як хто кіем нагнаў. Стогн стаяў ад гоману і хохату. Грубая лаянка і ласкава-шчырая весяласьць і прыкра рэзалі і прыемна бавілі вуха. Чуваць было, як адбіваліся аб даланю паўбутэлькі, відаць было, як ляцелі пад сталеваньня коркі і налівалася ў чаркі гарэлка. Чуваць было, як казалі — „здароў будзь!“ і „на здароўе“, відаць было як нагібаліся і выпіваліся чаркі. Вёўся той прыгожы і добры парадак, каторы с прадвеку вядзецца па ўсіх гара-