Перайсці да зместу

Старонка:Якім Бяздольны (1914).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А, Пракопка! А сынок! — крычу: што-ж ты гэта робіщ?..

— Гэта маё дзела! — агрызнуўся ён, і садзіцца ехаць. Я наўперад, коніка за аброць.

— Не пушчу, кажу: хоць ты здохні!..

— Не! ты, брат, кажэць, скарэй выдахнеш… Но!..

— Не пушчу… і не дам нічога… ідзі пехатой.

— Мелка плаваеш, крычыць… Но!.. А я: тпрруу!.. Но!.. А - я тпрруу!.. Ды й пачаў заварачываць коніка назад. Тады ён стаў у каламашцы, а ў руках у яго парасон на зялезным прэнці. Хацеў ён мяне гэтым парасонам сьвіснуць, але я пасьпеў сьхінуцца і схаваўся за канёву галаву… Ён мяне адгэтуль, а я на другі бок; ён адтуль, а я ізноў на гэты… Але спанталычыў ён мяне гад. Я ўсё знаеш хаваўся па парадку: раз туды — раз сюды, раз туды — раз сюды, а ён, гіцэль, як намерыўся на мяне з аднаго боку, дык і ждаў пакуль я ізноў пакажуся. Торк я на гэты бок галаву, а ён мяне — хлысь!.. ціраз лысіну, во й цяпер ешчэ шрам ёсьць. Чырвана ды зелена стала у мяне у вачах.

— Ай, ратуйця! крычу, — а аброці з рук не пускаю… Выбегла дачка.