Ты, тата ня гневайся, але ўперад агледзься. На шчот сілы і ўдачы, гэта-ж конь, над канямі конь. Прасі Бога, каб ешчэ такімі канямі Бог цябе і давеку караў…
Паеду-ж я сам у лес пробаваць коня. Аж ён: і гультай, і ваза цягнуць ня дуж і на верх ешчэ — сьляпы, гладка сьляпы на абодвы вокі… Ледзь, ледзь ахапак штэнцілеў на рум завёз і дамоў дабіўся…
— Шэльма ты, кажу, — шэльма! Ты-ж гладка мяне кончыў. Гатоў пабажыцца, што ты не даў, а ўзяў прыдатку… Аддай-жа ты мне хоць мае грошы…
— Псі!.. засьвістеў ён: ці ня думаеш ты іх у зямлю закапаць?..
— А ты, кажу, — дзе іх дзеніш?
— А гэта ўжо маё дзела… я найду мейсца…
Аж і праўда нашоў. — Стаў ён па цэлых днях прападаць. Прыдзець дамоў — гарэлкай чухаець, як с купы. Да сямьі ні слова. Зарыецца, як воўк, і толькі ікаець, а праспаўся ізноў пашоў… Шмат часу так цягнулася я мучыўся на сляпым кані зарабляў, а зяць тунікі зьбіваў, прапускаў на гарэлку, што толькі мог зарваць.. Цяжка, не дай Бог, як было цяжка! Я заўсёды у працы, дачка з дзецьмі у сьлё-