ры? Не, братка! пажыў-бы ты з ім — пазнаў-бы дзе ракі зімуюць…
Як толькі пажаніліся, не пасьпеў у хаці абагрэцца — зараз свае парадкі уводзіць пачаў. І тое яго, і гэта яго — пазапіраў, пазамыкаў, ключы у кішэнь: ня сьмей, бацька, ні куды ступіць, нічога парушыць..,
— Пракопка, сынок, кажу: што-ж ты гэта робіш? Па маей галаве твая поўная воля, а пакуль я жыў, усё такі у сваей хаці і над сваім дабром я гаспадар.
— А не, кажэць: выбачай! Ты браў мяне не за парабка, а за гаспадара і за сына, а я ў цябе на гэта ня дужа прасіўся — гэта раз. Ты ўжо стар і з розуму выжыў, і мая апека табе болі патрэбна, як мне твая — гэта два. Працаваць, а с чужых рук глядзець, к гэтаму я ад малку не прывык — гэта тры… Запішы усё гэта сабе на лбе і не памыкайся лезьці туды, дзе лычкам завязана…
Во, Божа, твая воля сьвятая, думаю сабе: няго-ж на гэта ўжо нідзе і суду німа. Я туды-сюды, с тым-сім зарадзіўся… „Во!.. як гэта, кажуць: твая роўная ўласнасьць!“. Пад’жыгнулі, падвучылі — ажаліўся. Пазвалі ў суд. Выляціць, думаю, зяцёк, як корак з бутэлькі.