Перайсці да зместу

Старонка:Якім Бяздольны (1914).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьмерць шчасьлівую паслаў… Эх, братка ты мой! Усяк чэлавек жывучы перадумаеш. Але праўду людзі кажуць: думкі за гарамі, а сьмерць за плечамі. Памерць хоць я і не памёр, але каб памёр, дык было-б і найлепі. Такая братка ты мой, беда на мяне абрушылася, якой я ўжо і не спадзеваўся. Сынок коні павёў купаць — утапіўся; дачушка с калыскі зваліўшыся адтрасла гнёўкі і памёрла… — Астаўся я толькі з бальшачкай. Ня буду Богу грэшыць і пустога казаць — жалела яна мяне і шанавала і ў рабоце была старэнная і спрытная. Я й за гэта дзякаваў Богу і сам чапаўся памаленьку, стараўся колькі сіл, і гаспадарка наша йшла парадкам! Мала-па-малу сталі забывацца на сямейную утрату, а бяду, дык і саўсім здаецца перамаглі. Паглядзіш, бывала: і тое ў нас ёсьць, i другое есьць, і скацінка у хлеві, і хлебец, у сьвірні, і палотны у скрыні, адежкі хапаець і скварка за скварку заходзіць…

Але, братка, шчырая праўда, што беда чэлавека сем раз у жыцьці пробуець, і ўсё найбардзі тады, як чалавек абаспечыцца і на яе забудзецца…

Сталі трапляцца да дачкі сваты. Прыезджалі і нішто сабе мальцы: асобістые,