Перайсці да зместу

Старонка:Якім Бяздольны (1914).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сама па натуры ты мяне ня бось: я цябе заўсёды буду жалець і шанаваць, абы ты сама была добрая і мне ў жыцьці памагала“.

— Што-ж, кажэць: Я цябе не га́ню і пайду за цябе, — а што мы бедные — гэта нічога: беднасьць ня грэх а багацьця у Бога, — дасьць Бог здароўе і долю шчасьлівую, дык і багацьце нажывём. Пажаніліся. Пільна і шчыра узяліся працаваць; у кожным месьці намагалі на свае жылы і мала-памалу сталі зажывацца. Дзякаваць Богу усё ў руку ішло. Пачалі і дзеткі знахадзіцца… Жыві Якім, ды цешся!., Аж, брат, стой! . пачэкай: беда ня сьпіць. Секлі мы дровы у лесі. Народу цьма. Пусьцілі нейкіе людцы асіну с пня. Закруцілася яна, завярцелася, пашла не туды, куды трэба, і сьцебанула мяне сукам па крыжавіне… Думаў — душой загавею, аж не: на гора жывуч чэлавек. Цэлы год жонка нябошчыца жывакостам обкладала, а я лежаў, як Лазар, не ўладаў сабой, ды й толькі. А пасьля ачунеў, мала-па-малу раскратаўся, па троху, стаў і на работу выходзіць. Дык жонка захварэла. Кацёл-судавік на прыпечак падняла і ніначы крэпка сярэдзіну нарушыла. Гвалту кры-