Прышоўшы дамоў стаў радзіцца з маткай, які ратунак узяць. Які-ж ратунак. Згадзіўся і я так сама, як калісь то мой бацька, у тры дні, ўзяў канішку на выплатку і завінуўся працаваць… Працаваў я шчыра і рупна — і праз два, тры гады гаспадарка мая, дзякаваць Богу, стала папраўляцца, — дык тут ізноў беда: мамка памерла… Клапотнае і горкае жыцьцё ад самых маладых гадоў падтачыла яе здароўе, а цяжкая, безпрарыўная работа падарвала яе сілы, высмактала клёк… Натужыўся, наплакаўся я па ёй… Дармо, што сам быў ужо не дзіцянё… Добрая была, рай ей сьветлы… і мяне жалела да астатняго часу… Жалеў і я яе, крэпка жалеў… і цяпер жалею… На мёртвую Радаўніцу і ў Троіцкую Суботу кожны год хаджу на яе магілку памаліцца Богу і пажаліцца на сваю нядолю… Браток, Цыпручок! Жывём мы і жывое думаем: працуем, стараемся, напінаемся, праўдай і крыўдай сабіраем багацтва, сулім другім зло, завідуем, — а на сьмерць і ня думаем… А ўзойдеш на магільнік… Тут Янук, там Франук, тут Кузьма, там Лаўрук, — і багатые і бедные, і бедные, і старые, і маладые, і добрые і благіе — усе упоплеч лежаць… Разлучыла зямелька: тавары-
Старонка:Якім Бяздольны (1914).pdf/28
Выгляд