пер успамінаць балюча… Пакуль я вярнуўся — брата здалі… Мамка хворая сланялася, як сьцень.,. Што ей балела? невядома: хадзячая тлела і тлела… Паміж сёстрамі пастаянные нелады і штодзенная грызьня… у гаспадарцы пусткі і упадак. Кароўка, авечка і… больш нічога… Які быў пасуд і земляробны спронт усё закідана, паломана, раскрадзена… Мамка кінулася ка мне на шыю, я к ей… Ад радасьді, ад жалю і гора хацелі плакаць і… не маглі… Яна ўжо даўно выплакала свае сьлёзы, — у мяне закамянела сэрца. Як увідзіў я, да чаго вярнуўся, дык у грудзях у мяне, як бытцым што адарвалася, — зашчаміла і заныла так балюча, што і сказаць трудна… Ня мог я ні есьць, ні піць, ні спаць… Асунуўся, састарэў, сацьмеў, стаў відзя-відзя сохнуць і чахнуць… думаў, што хадзячы згнію… Дайшло да таго, што вось, здаецца, чуць не так нагой ступлю, і… плеўка на сэрцы покнець, і… капут мне… Але нутро мусіць у мяне крэпкае: ўсё я вытрываў, усё перанёс…
Знашліся к таму добрые людзі, каторые, дзякуй ім, сталі мяне да памяці давадзіць. — „Якім, Якім! — казалі яны, — што ты гэта робіш? Куды твае вочы гля-