панімаеш? гэта панімаеш?“ — „Так тошна вашэ скародзіе!“ А сам ні кляпа не панімаю… „Эх, думалася мне, — каб умеў сам пісаць, выліўбы у пісьме к бацьком усю гаркату с сваіх грудзей, і мне можа стала-б лягчэй, — дык што-ж, калі я не знаў ні „бэ“, ні „цэ“, — быў цёмны, як піўная бутэлька… Ну, але, як засела мне ў галаву думка паслаць ліст на бацькаўшчыну, дык я ўжо ніяк ня мог с сабой саўладаць… Хоць быў я і пужліў, як заяц, але раз неяк купіў дзядзьку паўкварты і адважыўся папрасіць, каб ён напісаў мне пісьмо… Дзядзька быў сярдзіты і ня дужа гукаць даваўся, але увідзеўшы паўкварты неяк зьмяк і так гэта лагодна кажэць: „Добра! А аб чы-жа ты хочэш пісаць?“ Я — так і так… ну вядома… пра ўсю крыўду… А ён, брат, як раўнець на мяне: „Дурэнь ты, брат, ешчэ, дурэнь! шэрая ты сьвітка… Нешта так можна пісаць?“ — „Пішы кажу, вашэбродзіе, як знаеш.“ — „То, то!“ І напісаў гэтак:
„Дарагой радзіцель і дарагая радзіцельніца, так сама браці і сёстры…
Паведамляю вас, што жыць мне у службе харашо… Служба лёгкая. Дзядзька дужа добры. Адна беда — я забалел. Лежу