братка, ведаеш: радзіўся я ў беднасьці, рос, як парасё. Бацькі біліся, як рыба аб лёд, каб зарабіць кавалак хоць якога нібудзь хлеба. Зямелькі крошка, а сямейкі куча. Акромі мяне — брацішка і тры сястрычкі і ўсе ешчэ такіе, што самі на сябе ніхто хлеба зарабіць ня мог. Бацька і ў тры дні, бацька і на падзеншчыну, — так сама і матка, — а хлеба усё як мала, дык і мала!..
Падрос я, стаў людзям годзен, аддалі мяне сьвіней пасьціць. Кепска ў чужых, жаласьці, ласкі ня відзіш, але хоць абут, адзет і хлебам сыт, а дома — і халодзен і галодзен. С пастуха стаў я падручнікам, а пасьля і поўным парабкам. Служу, даю ў хату грошы, а ў хаці беднасьць і беднасьць… Раз, як цяпер помню, Каляднымі сьвяткамі сталі мы ра́дзіцца, як лепі жыць, за што лепі ўзяцца… Бацька і кажэць: „Вось, сынок! Сямейка наша, дзяку Богу, крапчэіць. Я і матка ешчэ ў сілі, ты ужо маладзец, брат пад цябе падбіраецца, сёстры падрастаюць… Жывём мы цяпер урозь — ты служыш, брат служыць, я на падзёншчыну хаджу, матцы з дзеўчатамі ў дома працы па гарла. Здаецца і рабіць нечэга, а як паглядзіш — і мужчынскае зрабі, і жаноцкае зрабі, і тое зрабі, і другое зра-