Перайсці да зместу

Старонка:Якім Бяздольны (1914).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ці ня відзіш… Памрэш — невядома, куды цябе ўсунуць… Нашаму брату так: неба спадзевайся, але й пекла не чурайся… А ў пекла скарэй за усё… ба за ўсё нашаму брату грэх… Ступіў не так — грэх, — сказаў не так — грэх, падумаў не так — грэх, зьеў смачней — грэх, выпіў чарку — грэх, паляніўся — грэх, запрацаваў што крававым мазалём і лішнее замеў — і за гэта грэх; кругом грэх, а за грэх — кара… і ўсе цябе пеклам страшуць… Пцьху ты, прападзі!.. Падумаеш на іншую пару́, навошта гэта так: поп пьець, спраўнік пьець, уся паліція і увесь суд пьець… Поп бярэць, дзяк бярэць, паліція і суд — бярэць… Серады німа, пятніцы німа, Каляднаго посту німа, Вялікаго — німа… Зайдзішся да гэтых паноў у кухню — вушы вянуць ад духу, кішкі скрыпяць і кратаюцца ад паху… Нажрэцца, напьецца… і прыступу да яго німа і… чужая баба не пападайся… Даруй ты, Божа, грэха, паміж нас гукаючы, а габурнатар з мінісцірам… ці-ж яны без ніякай хвальшы жывуць?.. А ўсё-ж такі ўсе спадзяюцца па вушы у раі сядзець… А за што-ж нашаму брату пекла?.. Падумаеш так, а посьле і сам спужаешся… каб Богу не саграшыць. Ды й думаеш ізноў: