Перайсці да зместу

Старонка:Якім Бяздольны (1914).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раменах і аб тым парадку, які ідзець у яго хаці.

Мне хапала часу, к таму я заўсёды люблю паслухаць людзкой гаворкі, дык я наставіў вушы і слухаў так пільна, што не прапусьціў ні слова с таго, аб чым гукалі Якім с Цыпруком.

— Эх, браток Цыпручок! ні маю чым хваліцца. Такога жыцьця, як маё, злосьніку ня жычу. Але што рабіць?… Трэба мучыцца, пакуль сьмерць лучыцца. Задалося гора ад раньня гаруй аж да вечара… Сашчэнім рукі, можа дасьць Бог атпачнём на тым сьвеці… калі у пекла не трапімся…

— Што праўда, то праўда, Якімка! — Задзяром лыткі… а гэта ўжо не за гарамі… і… амэн усяму… Калі справядлівы чэлавек — і сьпі бяспечна аж да страшнаго суду, а калі не, дык і там ня будзець табе пардону: будзеш дзень з ноччу для паноў смалу і карчы у пекла вазіць… Такая ўжо наша мужыцкая плянэта…

Сябры выпілі ешчэ па чарцы, а потым ізноў узяліся гукаць…

— Праўдзівую праўду, Цыпручок, ты сказаў. Наша мужыцкая плянэта, добраго слова не варта. Родзішся ў горы, расьцеш на гора, пражывеш век — прасьветлась-