— Яно-то й ня дізіва — столькі гадоў ня відзеліся… Ну але-ж і састарэў ты, брат, — куды, як састарэў!..
— Ды й ты не памаладзеў. Бач як сівізна марду сьціснула…
— Морду!.. Ты, брат, памалу… я не сабака… А ў цябе дык вот лысіна! аж на патыліцу зьехала…
— Ну й ты, брат, не брашы. Я ня лысы: гэта я доўгаліцы…
— Ого!.. Ну я, брат, лепі з гэтым маўчаў-бы, каб, барані Божа, ў мяне твар апынуўся ззаду… Ха-ха-ха-ха!..
— А па мойму, ніхай у цябе хоць і зад апынецца с пераду — мне усё роўна… Ха-ха-ха-ха!..
— А кінь ты, хай ты хварэй!.. Лацна табе скаліць зубы, калі ты сагрэўся.
— А ты адагрэйся, калі застыў, — сказаў, падмігнуўшы, Цыпруку Якім.
— Даўно-бы так казаў!.. Малка!.. Дай паўкварты, хунт хлеба і два селядцы.
Малка у адзін мамэнт падала усё, што прасілі.
Цыпрук адбіў даланёй паўбутэльку, наліў чарку аж с коптаром.
— Ну, здароў будзь, Якімка!
— На здароўе, — атказаў той.