Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Зьбіраў, пэўна, грошы на „чорны дзень“. Дзе-ж ён іх схаваў?

Аглядаўся па бакох.

…Ці пад ім у труне, ці на ім пад вопраткай… А можа Галавіха раней за мяне парупілася?

Яна спакойна тупалася каля печы.

…Ня можа быць. Яна пабаялася-б, каб чараўнік яе не задушыў.

Павярнуў нябожчыка на бок. Бацька быў лёгкі і цьвёрды, як жэрдка. Прыкра стала сыну.

…Грошы мне непатрэбны, але цікава, дзе яны і колькі іх. Я іх пушчу на хаўтуры…

У труне пад нябожчыкам нічога ня было. Тады ён палажыў труп паранейшаму і расшпіліў яму жакетку. Пад кашуляй на валасатых сухіх грудзёх вісела палатняная торбачка… Відаць, шмат гадоў грэлася на грудзёх Чарнюка, бо на шыі глыбокі знак ад вяровачкі, а торбачка чорная, засаленая.

— Паглядзеце ў сенцах вядро, цётка Галавіха. Трэба-ж будзе нагрэць вады.

— Чаму жонка твая ня прышла? — запыталася яна.

— Па гаспадарцы занята.

— У мяне ж таксама гаспадарка… Я-ж чужая, а прышла.

Галавіха вышла. Пакуль прынесла вады, Крушынскі пасьпеў зьняць торбачку і ўпарадкаваць нябожчыка. Цяжкую, цьвёрдую торбачку ён сунуў сабе ў кішэнь.


На хаўтурах Крушынскі быў падголены, да яго вярнуўся ранейшы настрой, і ад рака нічога не засталося…

Некалькі дзён вазілі ў Курганішча дабро з хаты Сымона Чарнюка. Шмат запасу чараўнік падрыхтаваў на „чорны дзень“: сушаных грыбоў, яблыкаў, груш, ягад, гароху, бобу, мукі, збожжа, нават бульбу сушаную. Мяшкі, кублы, скрыні, начоўкі, цабэркі, гаршкі, міскі — усё забралі. Здавалася, што ўсяму гэтаму канца ня будзе. Разбурылі старую хату. Засталася адна толькі закураная печ. Хутка і яна была занесена сьнегам.