Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

людзей. Калі дзядзька Лявончык кажа, што бальшавікі перародзяцца, што жыцьцё ўваходзіць у свой звычайны лад, дык я з ім згодзен. Ці мала мы зрабілі хоць-бы пры цяперашніх умовах? — хі-і-к!

— Ты, Саколіч, палячы сваё горла і так ня хікай, — пажартаваў — „маршалак“.

— Глупства. Ці мала пры цяперашніх умовах сваёй работы праводзім? Курсы беларусазнаўства, кнігі. Мы выгадуем такую моладзь. — Хі-і-ік! Гэта будзе такая армія!..

— Сур‘ёзна кажу, палячы горла і ня хікай, — зноў сказаў „маршалак“.

— Не перашкаджай. А яшчэ важней зямельная справа. Чым кепска жывецца цяпер добраму гаспадару на вёсцы? Як найбольш трэба, каб нашыя выяжджалі ў акругі і раёны лекцыі чытаць. Камандыровачных дастанем колькі трэба. Падрыхтуем як належыць настаўніцтва. — Хі-і-ік! Тое, што ўб’ем у мазгі, будзе нашай заваёвай.

— Так, так, — згадзіўся „маршалак“, — гэта будзе такая моц!

Ён сьціснуў кулакі, павысіў голас і ледзь стрымаўся, каб ня крыкнуць.

— Цішэй — папрасіў Цярэшка і адчыніў дзьверы габінэта, каб паглядзець, ці хто за дзьвярыма не стаіць.

— Гэта будзе такая моц, — паўтарыў „маршалак“, сажмурыў вочы і напружыніўся ўвесь, нібы зараз на кагосьці кінецца, — такая моц, якой ніхто ня зломіць. Я атрымаў вестку адтуль, і Антон з нашай тактыкай цалкам згодзен. Ня ўдасца ім апрануць нашу Беларусь у чырвоную кашулю. Раней дайцё ёй праходзіць усе стадыі дзяржаўнасьці і культуры, якія праходзілі іншыя народы. Вось як! Кожная школа, кожная ўстанова павінна мець нашых. Мы такіх людзей выгадуем. А тады…

„Маршалак“ махнуў рукой, нібы рубануў сякерай. Яго нязграбная постаць і грубыя рысы твару нагадзаюць у гэту хвіліну ката, як яго малююць у францускіх старых романах.

Ён зморшчыў лоб і насупіў грозныя вочы ў пісьмовы стол Цярэшкі, нібы там знаходзяцца тыя, супроць каго ён ваюе.

Цярэшка вышаў зноў у сталовую. Жанкі „міністраў“ і „маршалка“ адчуваюць сябе вельмі добра і без сваіх мужоў. Адзін з павесялеўшых гасьцей грае на губнай гармоніцы і танцуе „Антэка“. Усе пляскаюць у далоні.

— Брава, брава!

— Яшчэ! Яшчэ!

Літаратурны крытык Гайдач зусім асалавеў. Па-гусінаму выцягвае галаву, круціць шыяй і часта выцірае акуляры маленькай хустачкай. Белыя абрусы на сталох заліты віном. Рыжы адкормлены сабака трэцца вострай мордай аб пульхныя рукі пані Мар‘і. Побач з гаспадыняй сядзіць адзін старэнькі голены, круглы, як агурочак, дзядок; чысьценькі чорны сурдут, манішка