Гэта старонка не была вычытаная
Ноч агарнула яго з усіх бакоў. Вільготны вецер калоў твар халоднымі шыламі.
— Цікава, што на гэта ўсё скажа бацюшка… — мармытаў Слуп і адварочваў твар ад ветру.
Скрыгатаў зубамі і прыдумваў розныя рэчы:
…Млын падпаліць?..
…Каля млыва ўночы ходзіць варта…
…Застрэліць Драчыка або Міколу Ярэмчыка?…
…Хто яго ведае…
Успомніў няцікавы лёс Язэпа Крушынскага.
Студзёны вецер сьцёбаў у твар.
Здалеку мігацеўся прытульны агоньчык з хаты айца Дзімітрыя.