Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/319

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нібы нехта драбве пальцамі вакно з боку гумна. Уздрыганулася Мацеіха, падскочыла да вакна ў аднэй кашулі.

— Хто тут?

Яна спалохалася, бо ў вёсцы былі легіёнэры.

— Выходзь, гэта я…

— Маціеха пачула голас мужа і задрыжэла ўсім целам. Хутка апранулася і выбегла на двор.

Яшчэ раней некалькі разоў прыходзілі лёгіёнэры.

— Дзе муж?

— Ня ведаю…

Тады яе пачалі цягаць за валасы і вадзіць па хаце ад сьцяны да сьцяны…

— І цяпер, псякосьць, ня ведаеш?

— Ня ведаю…

Яна сьціскала зубы ад болю, калі бізун ляснуў ёй па сьпіне і твары.

Малы Лявон плакаў.

— Маўчы, чортава насеньне! — крыкнуў адзін ды намерваўся над хлопчыкам бізуном. — Кажы, дзе тата?

— Ня ведаю… Лявонка заплакаў.

Хацеў азьвярэлы чалавек даць хлопчыку бізуном, але вырвалася матка. Клок яе валасоў застаўся ў руках жаўнера. Болю яна тады не адчувала. Бізун апаліў ёй руку. Абараніла сына.

Некалькі разоў прыходзілі да яе легіёнэры.

На дварэ за вуглом хаты яна тады сказала Мацею:

— Уцякай, легіёнэры ў вёсцы.

— Ведаю. Забяры сына ды пойдзем у лес, а то яны цябе тут прыкончаць. Можа яшчэ тыдздень, і мы іх ад гэтуль прагонім.

— А хата? — няўпэўненым голасам запыталася Мацеіха.

а Усёроўна спаляць. Сына я панясу, а ты падушку якую возьмеш…

— Рукі ўгару і ні з месца!

Крык гэты быў гучны і раптоўны.

Мацёй стрэльнуў з нагана, але з-за вугла кінуліся на яго з шаблямі трое. Мацеіху павалаклі назад у хату.

Што было далей?

Крывавы туман ахапіў яе з ўсіх бакоў, душыў. Прачнулася ў местачковай бальніцы. Яе хлопчыка забраў сусед.

Глядзіць Мацеіха ў вакно і думае:

— Што сыну зварыць на абед.

Чуе вясёлыя посьвісты і крыкі дзяцей, візгаваньне сабак.

Не заўважыла Мацеіха, як адчыніліся дзьверы і ў хату ўсунулася жонка Слупа.

— Дзень добры, мая міленькая!

Задрыжэла Мацеіха ад неспадзеўкі, як пачула жчабатлівы голас.