— Ах, праўда, і я-ж чакаю…
— Колькі цяпер часу?
„Матушка“ зірнула на свой ручны гадзіньнік.
— Роўна адзінаццаць.
— Сход яшчэ доўга зацягнецца. Калі ім сягоньня ўдасца, тады канец нашаму добрабыту. Парахвія дасьць нам гэтулькі, як дае Чырвоны Кастрычнік…
— Што-ж нам тады рабіць? — палохаецца „матушка“.
Так доўга цягнуцца ня можа. Эўропа ня будзе маўчаць. Рыхтуецца Польшча, Францыя, Англія. Увесь цывілізаваны сьвет рыхтуецца. Я ўпэўнены, што хутка ўсяму гэтаму канец.
Басавы голас айца пераходзіць на альт.
— Пяцігадовы плян гэта нешта д‘ябальскае для народу. Яны сапраўды плянава працуюць. Глядзі, як патрохі з кожным годам тут усё горш і горш робіцца. Крушынскі вось праваліўся, бо ня ведаў вайсковай стратэгіі.
Вочы „матушкі“ праясьнелі. Адпала ахвота ад сну.
Айцец Дзімітры пачаў спацыравапь з кута ў кут. Цень перадражніваў па сьцяне яго рухі.
Некаторыя раілі мне адмовіцца ад духоўнага сану. І добра, што я так не зрабіў. Кіну расу тады, калі зноў трэба будзе надзець мундзір паручніка. Помніш мяне ў гэтым мундзіры?
— А як-жа! Я потым спаліла фотаздымак.
— Цяпер выгадней быць паручнікам з крыжам. Я вось тут з табою гавару, акамандую фактычна сходам у Курганішчы. Эх…
Перад яго ўяўленьнем, нібы яшчаркі, мільгаюць успаміны. Твар айца становіцца сумным і задумёным. У гэту хвіліну „матушка“ глядзіць на яго і кажа:
— Мне здаецца часта (таксама і цяпер), што твая брыдкая барада і кудлы на галаве прыклееныя, чужыя…
— Але я ўвайшоў у папоўскую ролю як належыць. Нават задумаў быў з‘організаваць тут рэлігійны інтэрнацыянал (айцец хіхікнуў мышыным піскам). Хацеў наладзіць сувязь з местачковым рабінам. Мы з ім сустрэліся неяк на вуліцы, і ён на мяне паглядзеў такімі спачувальнымі вачыма; мне здалося, што ён кінецца да мяне, як палякі кажуць, „як свуй да свого“. Але, ведаеш, яго барада, пэйсы і бліскучы ад бруду лайбсардак здаваліся мне больш праціўнымі за мае кудлы ды папоўскую расу…
Гі-гі-гі-гі.
„Матушка“ зарагатала срэбным сьмехам. І грудзі, і круглыя шчокі яе трасьліся, як квашаніна.
Мікола Ярэмчык выцёр пару разоў пот з ілба. Ён бледны, змораны ад духаты, але голас яго бадзёры і сьвежы:
— Адзінае выйсьце для вас — гэта колгас! (Ён зірнуў на сход, на многія дзесяткі рознакаляровых вачэй. Успомніў вузенькія