Бацька апрануты ў кароткі дзіравы кажушок, сядзеў сьпераду, як фурман, а новабранец з-заду на пухцяры з пахучым муражком. Побач, пачэсным пасажырам, стаяў яго салдацкі куфэрчык.
Колькі ні прасіў новабранец, каб бацька перасеў сюды, той адмаўляўся. Абодва ўсю дарогу маўчалі.
Яго, Малеўскага, здалі ў флёт.
Сэрца радавалася.
…Пабачу далёкі сьвет…
Як разьвітаўся з бацькам, трохі занепакоіўся, бо ўгледзеў на бацькавым твары дзьве сьлязінкі, нібы дзьве кроплі восенскага дажджу. Гэтыя дзьве бацькавыя сьлязінкі праз сілу выціснутыя, гаварылі сыну:
…Гадаваў, мучыўся, аслабеў, а цяцер зноў-жа дапамогі няма… У вагоне новабранец усунуў руку ў кішэнь. Выцягнуў адтуль нейкі жмуток.
— Ах, чорт, як гэта сянцо сюды папала?
Выкінуў у скрынку са сьмецьцем.
Тоненькі струмень мурожнага паху заказлытаў у ноздрах. І нейкая дзівосная жаласьлівасьць напала раптам на новабранца ад паху засохлых травінак…
Палоска каля рэчкі… Далей альхоўнік… Туды езьдзіў на начлег… Песьні сьпявалі… Удзень ён касіў, а бацька цешыўся. Мой сын найлецшы касец!“ — часта хваліўся бацька.
Жаласьлівасьць напала на новабранца. Ён адвярнуўся да вакна і вылаіў сябе:
— Дурны, як бот!
Няпрыкметна для пасажыраў выцёр з твару дзьве сьлязінкі…
…Найлепшым касцом быў. І да пана на касьбу хадзіў і да багатага суседа.
Як ў ўспомніў апошняе, палягчэла на сэрцы. Ён плюнуў, і ў другі раз вылаіў сябе:
— Дурны! Няма чаго шкадаваць…
А цягнік лязгаў жалезам па жалезе і выстукваў:
— У далёкі сьвет…
— У далёкі сьвет…
„Далёкі сьвет“ сустрэў яго ў Пецярбурзе ў Крукаўскіх флёцкіх казармах такім прывітаньнем:
— Сволач! Скаціна!
Гэта з багатага слоўніка лаянак вайсковага начальства.
З партыяй такіх-жа „сволачаў“ і „скаціны“ ён пад наглядам строгіх „дзядзькоў“ паехаў у Кронштадт. Спачатку вялікай мудрасьцю былі для яго матроскія штаны: апранаў іх задам наперад. І „дзядзькі“ зубатычынамі навучылі надзяваць штаны так, як трэба. У „плывучай турме“ мічманы і лейтананты су«стракалі яго зноў тымі-ж словамі:
— Сволач! Скаціна!