на полі гараць, як паходні. Каля цені на адлегласьці сшываюцца ў адну неахопную каламуць, на антэнах, якія тырчаць над вясковымі дахамі, садзяцца вераб‘і. Птушкі ловяць крыльлямі апошнія ружовыя блікі сонца.
Стары Цыпрук стаіць перад вакенцам і глядзіць на дарогу.
Вочы яго — вузенькія, загостраныя ільдзінкі. Барада — прыклеены жмуток пакульля. Дарога сухая, гладкая, роўная.
У мінулым годзе брукаваная. Штодня ідзе з Менску ў раён аўтобус. У гэты час Цыпрук заўсёды ля вакенца, сплюшчыць нос аб шыбу і глядзіць на пасажыраў. Тут-жа на падваконьніку стаіць невялічкая чорная скрыначка з навушнікамі — апошні падарунак Міколы.
Між Цыпруком і старэйшымі ўнукамі часта адбываюцца спрэчкі за навушнікі. Кожны хоча паслухаць.
На гэты раз захапіў стары.
— Вось прыдумалі людзі… — любуецца ён.
— Дзядок, дай мне…
— Ціха жаўжаняткі. Дайце паслухаць, ці што?
Ён бароніцца ад іх рукамі.
— Слухайце, слухайце! Гаворыць Менск!
Цыпрук глядзіць перад сабою праз вакенца на далягляд і нічога ня бачыць. Вочы-ільдзінкі ўглыблены. У скалмачаным пакульлі барады хаваецца ўсьмешка.
— Вось прыдумалі людзі…
— Дзядок…
— Ша, ці што? Ня шумеце.
— Клясавы вораг ня сьпіць. На кожным кроку стараецца перашкодзіць нашаму соцыялістычнаму будаўніцтву. У комуне „Чырвоны Кастрычнік“ Шапалевіцкага раёну былі атручаны коні.
— Гэта кепска, — перабівае радыё Цяпрук.
— Злачынцы злоўлены: былы бандыт Троська, кулак Пархамчук і контрабандыст Язэп Крушынскі. Пролетарскі суд іх жорстка пакарае.
Далей Цыпрук ня чуе, бо аглушыў самога сябе радаснымі словамі:
— Гэта добра!
Успаміны:
…Контрабанда на дарозе… арышт… падласая кароўка…
Унукам ня церпіцца:
— Дай, дзядок, паслухаць…