Гэта старонка не была вычытаная
Адзін толькі момант, Троська не заўважыў.
— Дзе Пархамчук дастаў атруту?
Яго вочы драпалі бледны твар Троські. Перад ім кружыўся млын, Курганішча, Дразды і Дзятлы. Усё гэта драбнюткае, бы цацкі, маленькія макеты.
…Ці ведае Троська?..
— Ня ведаю…
Крушынскі ледзь ня кінуўся яму на шыю за тое, што ня ведае. Зноў млын. Курганішча, Дразды і Дзятлы вырасьлі ў натуральную велічыню. Моцна стаяць на месцы, але пацук у ваньне…
— Ратуй мяне… Схавай на дзень… Вечарам пайду…
— Чаму да Пархамчука не пашоў?
— Вельмі-ж блізка ад комуны…