Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/214

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

…як цяжка тут было наладзіць зруйнаваную гаспадарку. Ня было ні жывёлы, ні сельскагаспадарчых прылад. Нічога ня было, апрача будынкаў, якія захаваліся нейкім цудам з панскай мэбляю у палацах.

…як у першыя гады людзі сюды прыходзілі і выходзілі, як у адчыненую стадолу. Два разы гарэла комуна: падпальвалі кулакі хутаране.

Ніхто старога Язэпа не перабіваў.

Ніколі з гэткаю цікавасьцю ня слухалі ўсё вядомае комунарам, як ў гэты раз.

— Драчык кажа, што мы тут нешта не тае, нядобрымі справамі займаемся, — зрабіў стары Язэп канцоўку, сеў і заківаў незадаволена галавою. Хутка зноў стаў і вышаў на двор.

Шаневіч, старшыня комуны, маўчаў, паглядаючы сабе пад ногі.

Комунары зноў падзяліліся на групкі, спрачаліся між сабою: хто быў за Драчыка, хто супроць. Хоць вокны былі адчынены, але душна стала ў пакоі.

Да Драчыка падскочыў другі комунар, Цішка Пархвенчык, нізенькі сутулы, на крывых нагах з доўгім вострым носам.

— Брэшаш! — крыквуў ён Драчыку адно толькі слова. — Брэшаш!

— Адстань, — ціха адказаў Драчык.

Шаневіч кідаў убок Драчыка строгія позіркі.

— Плявацца табе лёгка! — не адставаў стары Пархвенчык і як-бы цэліўся вострым носам у Драчыка.

— Якое там плявацца! — пакрыўдзіўся Драчык. — Я ад сэрца пісаў, бо люблю шчырасьць! — Лрачык стукнуў сабе кулаком у грудзі і падскочыў. Вочы ў яго гарэлі ад абурэньня. — Плявацца! Уласнай крывёю плюю…

Клюб выглядаў, як стрывожаны вулей.

— Правільна напісаў Драчык!

— Брэша!

— Хлусіць!

— Праўду сказаў!

Адны адным даводзілі сваю правату, хваляваліся. Ледзь іх супакоіў старшыня комуны, Шаневіч. Ён падышоў да Драчыка. У яго прыкметна дрыжэлі губы, быў бледны. Ён запытаўся ў Драчыка спакойным голасам:

— Комуну трэба было замацоўваць ды на ногі паставіць? Гэта па-твойму не грамадзкая праца — каля трыццаці сямействаў перашліфаваць ад „маё“ да „наша“?

— Такое „наша“ майму сэрцу нічога ня кажа. Мы сабе добра жывём вялікай сям‘ёю і адгарадзіліся кітайскай сьцяною ад усіх. Як у манастыры жывём, люблю шчырасьць!

— Перагібаеш, Драчык. Гарачы ты чалавек. Гарачнасьць не заўсёды ва карысьць ідзе. Як табе здаецца: наша камуна сама па сабе ня жывая агітацыя для ваколіцы? Нашыя ўраджаі, добра