Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Старайся, але ў меру, — бурчыць Калістра, — рукі млеюць. Сіл няма. Горача. Няўжо-ж хочаш адным днём выплаціць за хады гультайства?

— Ну, ну, не разгаварвай! Працуй!

— Як ні старайся, а жонка да цябе ня вернецца…

Даеш! Даеш! — грыміць голас Троські на ўвесь луг.

Здалёку глядзела Драчыха, усьміхнулася і сказала суседцы.

— Перад выпіўкай стараецца.

Так прайшоў увесь дзень.

Не аглядзелася Драчыха, як сонца апусьцілася. Яна стаяла вялікім чырвовым кругам над тым месцам, дзе капалі торф. Як на малюнку вызначаліся на краі неба адзінокія дзераўцы вольхі і бярозы. Нібы шэраг невядомых істот залаціў пад сонцам свае калматыя галовы. У паветры адчуўся прыемны халадок. Гучней засьпявалі птушкі. З луга забралі апошні воз сена.

Павячэралі ў агульнай сталоўцы і разышліся хто куды — у клюб, на дзядзінец, у сад.

На вячэру былі грыбы, прыпраўленыя сьмятанай. Заўтра, удзень адпачынку, зноў многа хто ў грыбы пойдзе.

Любіць Драчыха зьбіраць грыбы ў лесе блізка ад комуны.

Хоць гэта будзе не па-таварыску, але яна заўтра раненька пойдзе з кошыкам у лес. Адна пабяжыць раней за ўсіх…

Трохі млеюць рукі ад сягоньняшняй працы граблямі.

Драчыха рэдка заходзіла ў сад.

— Навошта мне гэта? Ня пані якая.

Колькі разоў ні звалі яе туды, яна адмаўлялася. Заўсёды, як гляне на дарожкі ў садзе, на ангельскі парк з газонамі, на яе нападаў ня то страх, ня то саромлівасьць.

Панская забава тут гуляць.

На гэты раз яна сама пашла ў сад.

Пахла яблыкамі.

Нейдзе жаласьліва чырлікала птушка. Праз густыя дрэвы з падпоркамі дзе-ні-дзе ўспыхвалі колеры заходнага неба. Тлелі вугольлем і гаслі.

Пачало цямнець.

Паміж стрыжаных кустоў Драчыха заўважыла невялічкую альтанку, якая выглядала белай каплічкай.

— Добра ўмелі паны жыць на нашых гарбох, — падумала Драчыха. — Парабкі працавалі, ад цёмна да цёмна пот пралівалі, а паны прахладжаліся вось у такіх будачках. Вучымся цяпер і мы жыць.

Дзьверы альтанкі ціха рыпнулі.

Драчыха ўвайшла і села на пляцёным зэдліку. У альтанцы зусім цёмна. Пахне сушанымі кветкамі.

Нейдзе недалёка сьмяюцца людзі.

З клюбу чуваць музыка. Зноў чамусьці Троську ўспомніла. Не падабаецца ёй Троська. Не разумее яна, чаму вось церпяць