Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Надакучыла аднастайная сінь зімовага вечару. Захацелася хутчэй дахаты. Ногі празяблі. Мікола саскочыў з санак і пусьціўся бягом. Бег пакуль ня стала горача. Зноў сеў.


З прыёмам у комсамол вышла зусім ня так, як Мікола меркаваў.

На павестцы дня стаяла шмат пытаньняў. Спачатку былі два вялізныя даклады, гарачыя спрэчкі па іх, у якіх ён таксама прымаў удзел. Таварышы былі трохі стомлены пасьля дакладаў.

Яго справа ў аддзеле „бягучых“.

Ня было тэй урачыстасьці, якую ён сабе ўяўляў. Выпалі і фокусныя запытаньні па політграмаце і іншых прадметах. Ён сам даў гэтаму тлумачэньне:

…Ячэйка ведае мяне ўжо другі год. Увесь час да мяне прыглядалася. Я выконваў розныя заданьні…

Пасьля сходу яго затрымаў сакратар, ахапіў яго з галавы да ног цёплым свойскім вокам, ляпнуў па плячох і сказаў:

— Глядзі! Мы ўсе за цябе цяпер адказваем.

Пасьля гэтага Мікола адчуваў сябе як тады, калі разам з грамадою будаваў грэблю: мацней, чым раней.

…Комсамол ва ўсім Саюзе дапамагае партыі будаваць соцыялізм, ва ўсім сьвеце змагаецца супроць эксплёататараў.

Радасьць агарнула яго.

Хоць шмат абавязкаў выконваў раней, але цяпер трэба яшчэ болей старанна працаваць. Ня пісаць заяваў толькі тады, калі ад злаўчынкаў пацярпела яго сям’я. Сям’я ў яго вялікая — мільёны, усе працоўныя…

Бацькі?

Халадок пранізаў яго. Вельмі строга пачаў да іх адносіцца.

Бацькі, праўда, бедныя, але ўсё жыцьцё імкнуцца стаць багатымі…

…Можа і цяпер бацька думае, што сын комсамолец дапаможа яму падняцца на ногі, гэта значыць, стаць кулаком…

…І навошта я пісаў дамоў, што паступіў у комсамол?..

…Абавязкова пайду на фабрыку, каб вытруціць з сябе рэшткі сялянска-ўласьніцкіх настрояў… Яны, пэўна, у мяне ёсьць, хоць сам іх не прыкмячаю…


Сьнег ужо ня падае. Па шкляным цёмна-сінім небе мігцяць зоркі — буйныя, бліскучыя.

Стары бацька, заняты канём, цмокае, нукае, па свойму з ім размаўляе.

Мікола чуе ў голасе бацькі да каня ня то крыўду, ня то злосьць.

…Гэта-ж бадай усю дарогу з бацькам не гаворым… Сядзім абодвы плячо ў плячо і як чужыя… Ды яшчэ горш. У вагоне,