Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

старшыня, стаўленік Язэпа Крушынскага, прымушаны быў гэта зрабіць. З раёну быў загад. І сам старшыня селсавету праклінаў комуну.

Пархамчук узяў жбан мёду, сала і паехаў да айца Дзімітрыя на параду. Гучна цмокнуў айца ў руку, доўга апавядаў пра сваю бяду і дадаў моцную канцоўку:

— Я за лерыгію! А калі камунія ўсё ў мяне забярэ, дык чым-жа я тады дапамагу лерыгіі?

Паглядзеў на айца Дзімітрыя вільготнымі вачыма. У айца быў строгі выгляд. У гэту хвіліну здавалася Пархамчуку, што бацюшка шмат чаго рабіць можа ў яго дапамогу. Ці здавалася Пархамчуку, ці можа гэта было так сапраўды: бацюшка нешта брыдкае пра комуну прабурчэў. І яшчэ большая пашана да бацюшкі зьявілася. Пархамчук сарамлівым голасам дадаў:

— Там, у кухні, паставіў для бацюшкі сала, мёду…

Пархамчук шырока ўзмахнуў рукамі і пачаў у голас уздыхаць.

Айцец Дзімітры нэрвова шчыпаў бародку. Быў устрывожаны больш, чым Пархамчук думаў. Пачаў хадзіць з кута ў кут і доўга маўчаў. Потым спыніўся насупроць Пархамчука, зірнуў яму глыбока ў вочы, нібы хацеў упэўніцца ў тым, ці зразумее Пархамчук яго словы. Вось што ён сказаў:

— Вельмі кепская гэта справа. Паколькі жыве комуна, павінны цярпець хутары. Вось, каб яе ня было, гэтай комуны, тады іншая справа. Трэба богу маліцца, каб ачысьціў зямельку нашу ад бязбожніцкіх комун. Вось мая парада! Бог дапаможа. Ня вечна так будзе!

Голас бацюшкі гучэў пагрозай. Вочы гарэлі агнём.

— Калі загінуць розныя там комуны і колгасы, тады ня будуць у нас богапраціўныя грабежніцтвы! Тады рупныя гаспадары будуць жыць спакойна!

Поп прагаварыў гэта голасам прарока і праніклівымі вачыма глядзеў на Пархамчука. Так глядзеў, нібы хацеў даведацца, ці можна ўсё Пархамчуку гаварыць.

— Але што-ж мне цяпер рабіць? — пытаўся Пархамчук.

— Цяпер? Маліся богу, і ўсемагутны накіруе твой розум, куды трэба.

— Я лерыгію паважаю, — з крэхтам праказаў Пархамчук, — Толькі калі гэта ён разваліць камунію?

Айцец ўсьміхнуўся.

— Усё ад бога. Вайна напэўна будзе! — Кожнае слова зьвінела срэбным рублём. — Калі бог захоча, дык пакуль што якое ў самой комуне могуць быць няшчасьці. Ён і на бязбожніцкі Эгіпет розныя беды пасылаў: мор на жывёлу, на людзей, пажары і шмат іншага такога лабра…

Айцец хіхікнуў і адным вокам падміргнуў Пархамчуку.

Такая „лерыгія“, дзе бог пасылае пагібель на бязбожнікаў, вельмі спадабалася рыжабародаму хутараніну. Ён гатоў шчыра служыць такому богу.