У неаддаленай мінуўшчыне ён грэў гругановыя крыльлі пад сонцам Мазыршчыны, пугачом лунаў над палямі і лясамі, над вёскамі і мястэчкамі. Шаломам ваду піў з Прыпяці. А рэчка тая мела колер чырвонага заходу сонца, колер гэты так быў падобны да нечага, ажна вада аддавала смакам крыві… Яшчэ плачуць сіраты па бацькох. А многія з сірот і ня плачуць: іх той славутны „Мэсыяш“ галоўкамі аб вуглы хат — і змоўклі…
І прыехалі тады з Віньніцы ў Мазыр да „Мэсыяша“ нейкія „милостивые господа“ і сказалі:
— Мы міністры. Мы прадстаўляем беларускі народ.
І блявалі, і хадыром туды-сюды хадзілі і ледзь насамі не аралі набухлую ад крыві глебу мазырскую — былі пад хмяльком.
— Давайце грошы!
І прапанавалі гругану ад імя беларускага народу стаць начальнікам дзяржавы беларсукай…
А за гэта:
— Давайце грошы…
Адзін „міністар“ быў чырвонатвары ошуст, падліза Радзівілавай, цюцька Скірмунтавы. Другі — кульгавы шыбенік галаварэз з „зялёна-дубаўскай“ ганьні. Яны тут-жа распаўсюджвалі „адозву да беларускага народу“, якая пачыналася такімі словамі:
„Труціце студні па дарозе, дзе праходзіць Чырвоная армія“.
— Сувязь! — шушукаў на вушы аўтар „Пана міністра“ да „міністраў“.
— Сувязь…
…Тады прыедзе мазырскі Мэсыяш пад протэктаратам пыш«навусага дзядуні“, перад якім у тысячу дзевяцьсот дзевятнацдатым годзе… „плакалі маткі ў Віцебску… “ … стагналі людзі ў Магілеве. — „і“ …маўчаў хаўтурны голас аб „імшэлых званіцах Смаленску“… Перад якім…
— Сувязь…
Прыехала Эўропа…
— Шкада, што няма Антона…
— Ён бы труціў савецкія студні.
Былі ў гэтай „Эўропе“ і Слуцкія „героі“ — акрываўленыя. Рубінамі блішчэлі. У Случы трупы плылі. Случ шмат чаго ведае, шмат аб чым шапаціць вецер, над прыбярэжнымі логамі рэчкі. Але „міністрам“ і так вядома: польскія паны — найлепшыя прыяцелі Беларусі… Яны дапамагалі і дапамогуць чым толькі льга…
— Патрэбна сувязь… сувязь…
Прыехала Эўропа.
Паверылі ім, што будуць працаваць на карысьць працоўных. Даравалі грахі і грашкі.
— Шкада, што няма Антона…
А на вуліцы, за вокнамі інстытуту, палістападаўску імжыць дожджык. Цягнецца ад ваўняна-набухлых воблакаў тоненькімі, ледзь прыкмтенымі для вока, валокнамі.