Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў форму: сіні мундзір з галунамі, два солідныя шэрагі бліскучых гузікаў на грудзёх, шапка з жоўтымі кантамі. Дастаў вось гэтыя прычындалы старога лёкайства гаспадарчы апарат інстытуту. Хоць цяжка было гэта здабыць. Абсталявалі ў нейкага старэнькага дагістарычнага краўца.

Адзін сакунскі этнограф, — „правадзейны член інстытуту“, — які дзень-у-дзень да зялёных кругоў перад вачыма ў арцабы рэзаўся са швайцарам, падышоў да яго — ушляхотненага „формай“ — і папрасіў:

— Хукні на мяне.

Швайцар хукнуў.

— Зноў гарэлкі надрызгаўся… Хоць бы ў гэтыя дні як-небудзь…

— Не магу! — рашуча сказаў бялявенькі швайцар. — Не магу! Ведаеце, я інвалід і ну яе к..!

Сакунскі энтограф зірнуў на яго спачувальным вокам, і яго голас зрабіўся водгаласкам швайцара з дадаткам „і я“.

— І я не магу! Хоць я не інвалід, але ну яе к..! Толькі ў мяне ёсьць сродак, каб ня пахла гарэлкай…

— А што? — зацікавіўся швайцар.

— Пасьля гэтага жую сухі чай.

— І я тое самае раблю, але не памагае.

— Так, — сакунскі этнограф уздыхнуў. — Не памагае. Дайце пакуль што зыграем!

— Дайце!

Швайцар „у форме“ дастае арцабніцу.

Хто ні хто з тых, што працавалі ў інстытуце, чакалі сваёй Эўропы. І дачакаліся. Але сонца радасьці затуляла цень смутку.

— Антона няма… Не хапае нашага віленскага Бісмарка…

Так перадаваліся скаргі з вуснаў у вусны. Але няма тэй бяды, якая пры пэўных умовах ня была-б паўбядою. Адсутнасьць Антона компэнсавалася прысутнасьцю іншага: прыехаў з берагоў Вільлі з пэўнай місіяй ад аднэй вельмі важнай установы аўтар „Пана міністра“. Весткі перадаў радасныя:

— Усё будзе добра, калі будзем трымаць сувязь. Я прыехаў для сувязі…

Доўганосы (і сіняносы ад агнявай вады) аўтар „Пана міністра“ шушукаўся з панамі „міністрамі:“

— Сувязь…

— Сувязь…

І яшчэ раз:

— Сувязь…

…З Бісмаркам ды іншымі, якія нам спрыялі, спрыяюць і будуць спрыяць, якія чакаюць хвіліны, калі можна будзе сказаць: „Годзе!“

І вось тады прыбудзе „наш“ Мэсыяш-вызваліцель і навядзе лад.

Хто ён?

А вось ён!