Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вільна ва ўвесь голас і такіх Міколаў Ярэмчыкаў многа вось да чаго дайшлі мы інтэлегенты нас сьцёбаюць пугамі Міколамі Ярэмчыкамі.

„Маршалак“ і „прэм‘ер“ усьміхаліся.

Гаспадар меў з сабою ў кошыку некалькі бутэлек віна, тарты, яблыкі.

Ён пачаў частаваць гасьцей.

Дзе Цімафейчык? — запытаўся Цярэшка.

— Пашоў да хаты, — сказаў Крушынскі.

— Каб ён са злосьці не паехаў адзін у горад на аўтомобілі, — заўважыў профэсар ад дзіцячага лемантара.

— Ня зробіць гэта, — супакоіў чалавек бяз знакаў прыпынку.

— Кінем аб гэтым, шаноўныя госьці! — папрасіў гаспадар. — А на савецкую ўладу сапраўды няма чаго наракаць. Глядзеце вось справу з пасёлкамі і хутарамі. Мне здаецца, што гэта вельмі добрая рэч.

Згодзен, згодзен, Язэп Сымонавіч! — усхапіўся чалавек бяз знакаў прыпынку і пачаў на гэты раз устаўляць знакі прыпынку ў сваю гутарку. — Пасёлкі і хутары — добрая справа, добрая! Гэта паказвае толькі, што бальшавікі, калі хочуць, дык тое-сёе пераймаюць і ад эўропейскай культуры. Ня так ужо страшна. Калі яны ва ўсім пойдуць па такой дарожцы, як хутарская гаспадарка, тады і я бальшавіком зраблюся!

Цяпер ён быў падобны да нейкага трынаццатага і ў хрысьціянскай мітолёгіі няіснуючага апостала.

Над дрэвамі з няпрыемным крыкам праляцела плойма варон.

— Паляцелі за граніцу, — сказаў Крушынскі. — У Польшчу захацелі. З блізкага клёна пасыпалася пара чырвоных засохлых лістоў. „Прэм‘ер“ мэлянхолічна зірнуў на ўпаўшыя лісты, пагладзіў пяшчотна руку аб руку і шапатлівым голасам запрарочыў:

— А ўсё-ж такі пральлецца тут нямала крыві!

У яго словах чулася вялікая ўпартасьць, як даўней у Галілея, калі ён сказаў: „А ўсё-ж такі яна кружыцца!“

Госьці на гэта нічога не сказалі. І невядома было, ці хто з іх згодзен з гэтай думкай, ці не.

„Прэм‘ер“ паглаздіў ружовымі пальцамі бронзавую лысіну і паўтарыў сваё прароцтва:

— А усёж-такі пральлецца тут нямала крыві…

Госьці быццам ня чулі.

— А ўсё-ж такі… пачаў ён у трэці раз, нібы прыпеўку, махнуў рукою, не дакончыў і выняў з кішэні срэбны портсыгар.

„Маршалак“ слухаў ды усьміхаўся. Выглядала, нібы ён ўсіх экзамэнуе і вось, праслухаўшы ўсе развагі, зараз скажа, хто вытрымаў экзамен, а хто не.

— Шаноўныя госьці, пійце і закусвайце, — лемантаваў гаспадар. — Выбачайце, што гаспадыні тут няма. Яна ад дзіцяці адыходзіць баіцца.