Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ехаў. Займае розныя пасады. Нашыя яго вельмі шануюць. Яго называюць „чалавекам без знакаў прыпынку“. Потым падрабязна раскажу.

— Ага! — задаволена ўсьміхнуўся Крушынскі.

— Ага! — мармытнуў ён яшчэ раз апэтытна і зацікаўлена.

— Дык вы, пані Мар‘я, будзьце гаспадыняй, — зьвярнуўся Крушынскі з просьбай, — мая з дзіцём занята. Ня можа. Адплачу.

— Добра, добра, сваячок. Яна кіўнула на яго пульхным пальцам. — А вы адразу „адплачу“!

Пасьля позьняй вячэры гасьцей разьмясьцілі спаць у салёне, па ўсіх пакоях. Знайшліся ахвотнікі, якія спалі на сене.

Ніколі не начавалі тут такія знакамітыя госьці.

Ноч была цёплая, прытульная, ціхая. Ноч была нібы спэцыяльна для гасьцей падрыхтаваная Язэпам Крушынскім. Шанцавала яму і з гэтай ночкай.

Дзень назаўтра выдаўся летні — спэцыяльна для гасьцей. Шанцавала гаспадару і з гэтым днём.

Сьняданьне зацягнулася да самага абеду. Багатырскае сьнеданьне. Не абед — вясельле. Не абед — пір. Не абед — банкет; гаспадарскі, політычны банкет з усім, што да гэтага патрабуецца: з тостамі, з урачыстымі прамовамі, з хвалебнымі слаўцамі па адрасе гаспадара — з усім.

На закуску — лес. Госьці разбрыліся па лесе хто куды і зноў зыходзілася. Сьмешачкі, пашаптушачкі, сур‘ёзныя гутаркі — усяго было.

З імі і Крушынскі.

Ірдзянымі матылямі плямілася лісьцё на клёнах і дубох. Ля бяроз — пажоўклая трушанка мядзяных лісткоў. Стромкія барыны Сонца і цень. Сасновая жывіца і спозьненыя сыраежкі.

Ня лес — баляда.

Стары выварацень — канапа.

Адсечаныя пні — крэслы.

Верасьнёвы мох — дыван.

Для гасьцей — прывольле.

Ня лес — палацы.

Ня лес — романтыка.

Госьці расьселіся дзе хто хацеў, як хацеў.

І раптам перад вачыма Язэпа Крушывсяага праплыў ледзь прыкметным воблачкам урывак дня з мінулай восені на тэму я і „яна“.

…Тут…

…На гэтай самай паваленай бярозе я пацяшаў Мэру…

…Яна засталася ляжаць…

…Я ўцёк…

…Яна кінулася ў рэчку…

…Мяне ўжо тут ня было…

…Яе выратавалі…

…Я вельмі палохаўся…