Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 2-я кніга (1932).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Драчык ня любіць яго, ён — Драчыка.

Антось Драчык на можа супакоіцца.

— Люблю шчырасьць! На сходзе яшчэ знойдзем некалькі чалавек, што шкадуюць тых. Вунь, Тамаш Пікунчык, Андрэйчык, Язэпчыха. Муж сам не пашоў, дык язычлівую бабу прыслаў. А вось і жонкі Слупа і Бочкі. Бачыш і Дразды і Дзятлы жанок прыслалі! А дзядок Мікіта! Сыны дома засталіся, дык старога гругана прыслалі! Люблю шчырасьць! Сягоньня зноў будзе бой!

— Ціха, — просіць старшыня сельсавету.

— Люблю шчырасьць, і ты такі самы, як тыя кулакі!

Старшыня чырванее ад злосьці, але стрымліваецца.

Лямпа стаіць на стэле каля самага твару маладога агронома.

У хаце паўзморк. Твары гайдачан, якія стаяць і сядзяць далёка ад стала, у цені.

„Леў Талстой“ ня здымае вачэй з агронома, які чытае пратаколы гайдачанскіх сходаў, пісаных яго, „Талстога“, рукою.

„Леў Талстой“ заўсёды пісаў вельмі абшырныя пратаколы. Звычайна ён запісваў усе, што далятала да яго вушэй, з усімі заўвагамі і рэплікамі з боку сходу. Занатоўваў поўнасьцю кожнае выступленьне. Дома некалькі разоў перапісваў пратакол, дадаваў пры гэтым свае заўвагі і поўна апісваў абстаноўку. Кожны пратакол — аповесьць.

Цікавіцца цяпер стары выразам твару агронома пры чытаньні яго пратаколаў. Ніколі стары ня бачыў перад сабою чытачоў сваіх рукапісаў…

— А можа ён выкрые мой талент? — думае „Леў Талстой“.

Стары нейдзе вычытаў, што кожны чалавек мае сваю асаблівую міміку твару. Пры розных перажываньнях міміка мяняецца. Ён называў гэта „мімрыкай“, з тэй прычыны, што забыўся, як правільна выгаварыць гэтае слова. Ён сам вывучаў чалавечую „мімрыку“ ва ўсіх яе тонкасьцях на сотнях і тысячах твараў на судох у земскага начальніка.

Цяпер ён ня здымае вачэй з твару агронома. Вывучае яго „мімрыку“, хоча ведаць якое ўражаньне робіць на вучонага чалавека яго, старога, пісаніна.

Аграном моршчыць лоб, адтапырвае ніжнюю губу, нібы прабуе на язык новую страву і прыслухоўваецца да яе смаку.

„Леў Талстой“ шэпча на вуха Зьмітраку:

— Здагадваюся! Ён чытае твой даклад аб колгасах! Так!

Агроном тым часам паднімае вочы з пратаколу, глядзіць то на Зьмітрака, то на Хвёдара. Часам ківае галавою, нібы ня згодзен з тым, што напісана.

А вось на аграномаўскім твары выраз страху. Ён на хвілінку зірнуў на Драчыка і зараз-жа зноў утаропіў вочы ў пратакол.

— Ён цяпер чытае баявыя, тоісь выступленьні Драчыка! Гэта факт! — шэпча „Леў Талстой“ на вуха Зьмітраку.

Тут аграномаўскі твар выявіў вялікую зацікаўленасьць, напружыўся да таго, ажна жылы выступілі на яго лобе. Ён пачаў