Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 1-я кніга (1929).pdf/308

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

перабірае ножкамі і ручкамі. Ён плача тоненькім, жаласьлівым галаском:

— Квэ-э-э… квэ-э-э…

— Усё добра, — кажа бацька, — толькі ня шкодзіла-б, каб нарыхтаваць «аідышн брыс[1]»…

Адзін абразок з дзіцячых гадоў неадчэпна лезе Марціну ў галаву. Яму ўсяго пяць год. Бацька вядзе каня на пашу. За бацькам бяжыць ён, Марцін, і крычыць, просіцца-моліцца:

— Татачка, пасадзі на каня!

Бацька лёгка падымае яго на рукі («о, які моцны быў тады тата») і садзіць конна.

— Баюся, татачка, баюся… — крычыць Марцінка, гледзячы ўніз са сьпіны каня.

Яму здаецца, што сьпіна каня вельмі высока ад зямлі. Калі ён, Марцін, зваліцца ўніз, дык будзе ляцець да зямлі некалькі дзён… Але тата — магутны і сьмелы — трымае яго і кажа лагодным голасам:

— Ня бойся, сынку!

Марціну прыкра ад гэтага ўспаміну. Яго правая рука ўздрыгвае. Гэтай самай ёй ударыў роднага бацьку — сівенькага, маленечкага…


Бярэцца пад дзень. Мэра заснула. За адну ноч завастрыўся яе твар.

Марцін падаслаў сабе кажух пад бок, загасіў лямпу і лёг на лаве пры стале.

Яму сьніцца надзвычайна прыгожая музыка. Грае на вуліцы сівабароды музыка. Трымае ў руках сьмешны музычны інструмант — паліўны конік. Дзівіцца Марцін, што такая дзіцячая цацка прыгожыя гукі выдае.

Зайграе на паліўным коніку сівы чалавек і ад музыкі расплываюцца па зямлі абрусы. Ледзь прыкметна мяняецца колер абрусоў: спачатку яны чорныя, пасьля робяцца сінімі, у канцы

  1. Яўрэйскія хрэсьбіны.