Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 1-я кніга (1929).pdf/289

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бязбожжа і шмад[1]. Няма хаты, дзе ня было-б «мэс[2]», бо бязбожнік усёроўна, што мерцьвяк. Няма сям’і, дзе сын або дачка не пажаніліся-б з «гоямі». Гэты час напамінае мне бабілёнскае выгнаньне, калі ў працягу некалькіх дзесяткаў гадоў яўрэі пазабывалі, што яны яўрэі. Яны браталіся з бабілёнцамі. Бальшавікі — тыя самыя бабілёнцы… Пры цары кожны з нас памятаў, што ён яўрэй. Цяпер нажаль, многія аб гэтым забываюць… Дух «апікурсэс[3]» запаланіў моладзь.

Ад рабіна стары Лейба выходзіць кожны раз з цяжкасьцю на душы. Бальшавікоў ён называе бабілёнцамі. На суседзяй, у якіх дзеці таксама пажаніліся з «гоямі», ён глядзіць, як на крэўных. Яму гэта служыць палёгкаю… Аднак, нейкі болеч вечна шчэміць яго сэрца нават пры рабоце ў кузьні.

У мястэчку ёсьць ужо многія, якія ня слухаюцца старога рабіна… Зьбяднелыя крамнікі і беспрацоўныя гандляры пачалі гаварыць аб зямляробстве. Яны расказваюць навіны адзін аднаму, што нібы яўрэям зямлю даюць.

— Памірае мястэчка, — скардзіцца рабін. — Коопэрацыя зьядае яго, як ва сьне цара Фараона худыя каровы зьелі сытых.


Мэра, дачка каваля, адчувае, што самы блізкі ёй чалавек — Марцін, муж яе. Ад бацькоў Марцін аддзяліўся зараз-жа пасьля вясельля. Ён цяпер будуе новую хату. Хоць Марцін не дазваляе, але Мэра памагае яму ў рабоце. Рознымі спосабамі стараецца забыць, што яна «жыдоўка». Не гаворыць з бацькамі Марціна і рэдка сустракаецца з імі: яны называюць яе «жыдоўкай». Да збудаваньня хаты Марцін з жонкай перабраліся жыць у апусьцелую хату яе бацькоў. Мэра палюбіла Марціна цяпер яшчэ болей чым раней: ён — уся яе апора. Сьветлавалосы і сінявокі Марцін ёй падабаецца яшчэ дзеля таго, што выглядам не падобны да яе крэўных, да яе самой — чорнавалосай і чорнавокай. Яна сьвяткуе цяпер дзень адпачынку ня ў суботу, а ў нядзелю. Яе вабіць усё новае і чужое, непадобнае да яе ранейшага жыцьця. Узрадавалася яна таксама, што

  1. Шмад — калі яўрэй кідае сваю рэлігію.
  2. Мэс — нябожчык.
  3. Апікурсэс — бязбожніцтва.