Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 1-я кніга (1929).pdf/283

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цяжкую працу лоўлі контрабанды ня толькі ад мяне, але ад усяго нашага сельсавету.

Крушынскі паціснуў руку вайскоўца.

— А цяпер, таварышы, будзем абедаць, Вы, пэўна, прагаладаліся.

Ніколі ў Крушынскага ня быў такі посны абед, як на гэты раз. Ня было гарэлкі, ня было смачных закусак. Абед быў «рэволюцыйны», «ідэолёгічна вытрыманы».


Стэфка выратавала на гэты раз.

Гэта яна схавала доляры. Зараз-жа, як толькі паехалі пагранічнікі, аддала пачку грошай Крушынскаму.

Як ні дапытваўся Крушынскі ў настаўніцы, дзе яна схавала грошы, яна не сказала. Толькі перад тым, як аддаць грошы, запёрлася ў алькерыку і гаспадар чуў шорханьне яе вопратак. Каб дастаць грошы, ёй прышлося распрануцца.

Стэфка была героем дня, ціхім героем з ціхаю славаю, аб якой ніхто не павінен быў ведаць, аб якой нават самі Крушынскія прымушаны былі маўчаць.

— Вось і карысьць ад настаўніцы! — сказаў Крушынскі пані Ганьне. — Мы павінны яе на руках насіць. Яна так многа грошай выратавала нам і зьняла падазронасьць з мяне, бо каб знайшлі грошы, дык упэўніліся-б, што я контрабандай займаюся.

Неспадзявана нахлынула на Курганішча хваля няпрыемнасьцяй, неспакою і страху, раптоўна надышла і радасьць. Пасьля вобыску, які так удала скончыўся, Крушынскі перастаў шкадаваць вялікую грашовую страту, якую меў у сувязі з забойствам Рахмількі.

… На стрыжаным баране новая шэрсьць нарасьце! — думаў ён і думкі свае выказваў айцу Дзімітрыю.

Цяпер і пані Ганна зусім іншымі вачыма глядзела на настаўніцу. На некаторы час у пані Ганны прапала зайздрасьць да маладосьці і прыгожасьці Стэфкі.

— Такая настаўніца нам і патрэбна, — сказаў Крушынскі жонцы. — Пагранічнікі глядзелі на яе, як кот на сала.

Пані Ганна паддавалася. Толькі з аднэй справай мірыцца не магла: настаўніца ня вучыла дзяцей богу маліцца, гаварыла ім