Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 1-я кніга (1929).pdf/233

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кравец Мотка пашыў шлюбны гарнітур для парабка Крушынскага — Рыгора.

— Фрэнч і «філігэй» (галіфэ) пашыты як для монарха.

Так Мотка кажа аб сваёй рабоце.

Кравец Мотка вядомы «монархісты» у ваколіцы. Ён і ня ведае значэньня слова «монарх». Але паводле Моткі, чалавек, які носіць імя «монарх» — самы разумны, самы добры, самы элегантны.

Мотка трафнога ня есьць. Звычайна, калі ён працуе ў сялян па вёсках, дык там і корміцца: есьць печаную бульбу з малаком. Калі гаспадар жартам у яго запытае «ці смачна?» Мотка адказвае: «Вельмі смачна — і монарх еў-бы!» Усю вопратку, якую ён шые, «монарх мог-бы насіць». Калі хто Мотцы падабаецца, ён гаворыць: «разумны, як монарх», «прыгожы, як монарх», «добры, як монарх». У суботу Мотка не працуе: «у шабэс і монарх не працуе!»

Крушынскі, пачуўшы такія выразы краўца, назваў яго «монархістым», напалохаў:

— Цябе, Мотка, за гэта могуць арыштаваць, як контррэволюцыянэра…

— Могуць. Калі бог захоча, дык і венік выстраліць, але за што?

— За монарха…

— Я-ж не монарх!

— Але ты монархісты! гэта яшчэ горш…

— А што такое «монарх»? — пытаецца Мотка трохі спалоханы.

— Монарх — гэта цар!

Ну?! — дзівіцца Мотка. — Няўжо той, хто пагромы рабіў?

— Так, так. Вось сам бачыш, якую контррэволюцыю разводзіш!

Мотка шчыра конфузіцца, непакоіцца.

Але без «монарха» Мотка абыходзіцца ня можа… Кожны раз ад яго гутаркі аддае «монархізмам».

Жаніх Рыгор, «монарх» у галіфэ, вельмі здаволены. Фрэнч бяз кішэняў яго трохі непакоіць, але-ж Мотка сам казаў, што кішэні — гарадзкое балаўство, што ад іх толькі вопратка рвецца. Затое-ж «філігэй» здаецца Рыгору ідэалам хараства. Дзьве вялізныя торбы вышэй калень, а ніжэй тоненька, аж