Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 1-я кніга (1929).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з. Крыму. (Яна пасьпела яму тут-жа пры стале паказаць свой паўдзённы загар на шыі і плячах глыбей тых месц, якія адзначаны вопраткай).

Госьці ажывіліся.

Агроном падняў тост і за Язэпа Крушынскага, культурная гаспадарка якога праславілася на ўсю рэспубліку.

У Крушынскага зышла дрымотнасьць з твару.

— Абавязкова, — сказаў ён — заўтра куплю сто нумароў «Беларускай вёскі», дзе надрукавана аба мне!

Ён прывык гаварыць голасна, як чалавек, што знаходзіцца часта ў полі.

Па твары крытыка была разьліта прыемнасьць: яму добра чуваць былі словы Крушынскага.

— І аб вас у газэтах пішуць? — зьдзівіўся крытык. — Выбачайце, нічога з вашай творчасьці ня чытаў. Як вы падпісваецеся?

— Я ня пішу! — сказаў Крушынскі.

— Язэп Сымонавіч сахою па глебе піша, — вытлумачыў крытыку Іван Мацьвеевіч.

— Парою поэмы піша? Як? Як? — наставіў правае вуха крытык. — Я, як акуратны чытач беларускае літаратуры…

— Не! — крыкнуў яму Іван Мацьвеевіч на самае вуха, — ён піша сахою па глебе! Сельскай гаспадаркай займаецца! Культурную гаспадарку вядзе!

Агроном крычаў нібы ў трубку тэлефону.

— А… Выбачайце, разумею. Вы так вобразна выражаецеся, таварыш… тав…

— Шапавалаў! — крыкнуў Іван Мацьвеевіч так моцна, ажна гаспадыня спалохалася.

2. Вы так вобразна выражаецеся, таварыш Шапавалаў, ажна я думаў, што поэмы піша. Ну і Крушынскія! Увесь род іх таленавіты! Я, як марксыцкі крытык, павінен зазначыць, што калі-б ніхто ня пісаў сахою па глебе, дык ніхто-б і ня пісаў вершаў пяром на паперы. Адна вытворчасьць немагчыма бяз другой. Я, як марксыст…

Крытык доўга гаварыў аб базе і надбудове.

І ў яго, і ў Івана Мацьвеевіча быў вельмі добры настрой: і адзін, і другі вельмі ўзрадаваліся, што незнаёмы.