Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 1-я кніга (1929).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усе яны (портфэлі, а ня людзі) былі рознай таўшчыны — і пузатыя, і худыя. Іх выгляд гаварыў аб зьмесьце, аб значнасьці сваіх гаспадароў.

Гаварылі гэтыя людзі аб такім жыцьці, аб якім дзяды толькі ў байках калісьці чулі.

Селянін пачаў лічыць па пальцах:

Уначы будзе сьветла, як удзень — «лектрафіскацыя». Аб такіх жар-птухах, як быў яшчэ малым, ад бабулькі чуў.

Самалёты будуць людзей насіць над воблакамі — ёсьць такі Кашчэй-чараўнік, які ў байцы каршаком лунае над зямлёю.

Нейкія «тарарахтары» будуць поле араць, а селянін толькі паглядай ды пагульвай, ды люльку піпкай. Такія фокусы таксама ў байках дзеюцца. Вось «агромон» прывёз-бы нам такі «тарарахтар»!

Часам чалавек з пяці скур вылязае, як павень змокне, пакуль усё растлумачыць.

Стары ўяўляе сабе — нібы бачыць, як гарадзкі «раратай» скідае з сябе скуру за скурай, гаворачы перад вяскоўцамі надзіва мудроныя штукі.

Калі ён, стары, аднаго разу «раратаю» казаў, што аб гэтым усім у старасьвецкіх байках даўно ўжо гаворыцца, дык той адказаў: «байкі — гэта людзкая хвантазія, а тут рэяльна, матэрыялізма!».

Стары тады ажна спалохаўся гэтых слоў. Яны здаваліся яму назвамі страшных нявідочных зьвяроў.

Аднаго разу такі самы «раратай» прывёз некалькі вазоў добрага насеньня, дык у таго ў портфэлі былі якраз ня мудроныя рэчы, а рукавіцы.

Той гаварыў зусім проста — без «хвантазіі», без «рэяльна» і без «матэрыялізмы».

А другі з гэтых самых, які малодшага сына селяніна ў нейкі рабфак забраў (дай яму, бог, здароўе, бо дзяцюк вучыцца), дык зусім портфэля ня меў.

Думкі аб людзях і портфэлях мільганулі ў галаве селяніна раптоўна — як маланка ў рабінавую ноч. Хутка ён адарваўся ад іх — глядзеў на «пасажыра», з портфэлем, як на сваю новую кнігу, якую будзе сягоньня чытаць. Ён будзе ўдумвацца ў кожнае слова «пасажыра», будзе лавіць гукі голасу, кожны рух рукі,