Перайсці да зместу

Старонка:Язэп Крушынскі. 1-я кніга (1929).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і дома зьем. Вылезу з-пад ложка — і зьем! Выскачу з-пад печы — і зьем. Выбегу з хлева — і зьем… В-в-у-у-у! Ціханька, бяз крыку і плачу ўцякайце! В-в-у-у-у!

Дзеці дрыжаць.

Прыслухоўваюцца да кожнага слова невядомай баечнай істоты.

Адкуль чуваць гэты голас?

— Не аглядайцеся! — строга кажа невядомы.

Дзеці сьціснуліся ў адзін камячок, нібы ў венік з тонкіх бярозавых галінак. Пусьціліся наўцёкі з лесу — далі лататы.

Да разбуранага гальля і яловых лапак падскоквае чалавек.

Ён зьбянтэжаны, з хітрай усьмешкаю на твары, з аганькамі ў бліскучых вачох.

Рахмілька.

Ён аглядаецца ва ўсе бакі, прыслухоўваецца і хутка пачынае зьбіраць раскіданае дабро…

Запакоўвае ў драўляную скрынку і шпарка нясе ў іншае месца.

У працягу дваццаці хвілін забірае адгэтуль усе скрынкі. Разбураная куча яловых лапак і гальля зноў ляжыць па-ранейшаму…

Нічога тут ня здарылася…

Рахмілька, крадучыся, выходзіць з другога боку лесу. Абмінае сенажаць, поле. Вось ён на камяністым гасьцінцы. Бяжыць дахаты, бярэ свой кавалёўскі раменны хвартух і агародамі ідзе праз вёску ў кузьню Язэпа Крушынскага.

Рахмілька разьдзьмухвае агонь на горне.

Пані Ганна ў агародзе. Яна чуе звон малатка ў кузьні, ідзе ў хату і будзіць мужа:

— Ідзі, Язэп, нешта Рахмілька майструе. Трэба сярпы прывесьці да парадку. Жніво не за гарамі.

Язэп Крушынскі пабег у кузьню.

— Што здарылася, Рахмілька? Ты лепш паспаў-бы ўдзень. Сягоньня-ж ўсяночная будзе…

— То-то. Ліха здарылася. Нешта пацягнула мяне сягоньня туды…

— Ну, і што там бачыў?

— Дзеці там гулялі…

— А, каб іх ліха. — Там?!