хаценьня; надае двуногаму формы паводле свайго капрысу ня менш таленавіта за бога, які стварыў Адама і Эву.
Гордасьць блішчэла ў яго вачох.
Ён пакіраваў шалі чалавечых пачуцьцяў у адзін бок, у другі; нацешыўся сваёй ігрою злосна, па-разбойніцку — і годзе. Цяпер трэба наладзіць роўнавагу. Роўнавага — гэта залаты якар жыцьця. Роўнавага — жалезна-бэтонны мост чалавечага дабрабыту.
Кароткія спынкі, якія Іван Мацьвеевіч даў раней Язэпу Крузцынскаму, а пасьля — пані Ганьне для таго, каб кожны з іх часова цешыўся сваёй перамогай над другім, хвілёвасьцю займалі ня больш часу, чым шыпеньне гарачага папяроснага акурка, кінутага ў лужыну: акурак, акунуты ў вільгаць, пшыкне разок і змоўкне. Толькі бледны дымок пакружыцца над ім і расьсеецца ў нявідочнасьць.
Ён пачаў тушыць акуркі:
Так. Але тут такая справа, што калі праў адзін, дык гэта яшчэ ня значыць, што другі ня праў. Правы і Язэп Сымонавіч, і пані Ганна. Насы выстаўляць адзін аднаму, выбачайце, зусім лішняя турбота. Можна і бяз гэтага… І абодва вы няправы…
Крушынскі і яго жонка ў гэту хвіліну сапраўды выглядалі, як патушаныя папяросы. Напружнасьць перамогі аднаго над адным аслабла ў халоднай вадзе разважаньняў іхнага прыяцеля. Яны цяпер абодва няпрыязна глядзелі на Івана Мацьвеевіча. Ён зьбіў аўторытэт кожнага з іх.
— Толькі ня крыўдуйце на мяне, мае дарагія! — прасіў літасьці агроном.
— Калі ласка, калі ласка!
— Проша, проша!
Як муж бяз жонкі — ня муж, а жонка бяз мужа — ня жонка, бо адзін надае сабою годнасьць, і магчымасьць другому, таксама і правата кожнага з вас, пані Ганна і Язэп Сымонавіч, можа быць праватою моцнай, практычнай і жыцьцёвай, калі яны будуць зложаны разам у адно. Як гэта зрабіць? А зусім проста. Язэп Сымонавіч кажа, што дзеці павінны мець волю, павінны гуляць разам з мужыцкімі дзецьмі, бо цяпер зусім іншы час настаў — вельмі правільна. Пані Ганна даводзіць, што ад сялянскіх дзяцей навучацца вашыя шляхетныя дзеці брыдкіх учын-