Старонка:Язэп Варонка.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

1900 чалавек прэдстаўнікоў земстваў, гарадоў, воласьцяў, хаўрусных крамаў, вучыцельскіх хаўрусоў, рожных прафэсыянальных арганізацый, культурна-прасьветных таварыстваў, палітычных партый, грамад, а так сама ўсіх беларускіх бежэнскіх камітэтаў. Такім чынам ўвесь гэты ўсенародны сход быў голасам ўсёй Беларусі, як „расейскай“, так і нямецкай акупацый (бежэнцы).

Пастановы 1-шага Ўсебеларускага Зьезду сталі пэршым фундамэнтам новага Беларускага Статуту дзеля таго, што яны ў першы чарод ясна устанаўлівалі ў межах беларускай зямлі рэспубліканскі лад, умацовывалі права народу на зямлю, падкрэсьлівалі жаданьне беларусоў прыймаць учасьцьце ў будучэй Міравой Нарадзе, патрэбавалі адбудаванья разруйнованай старонкі коштам воеваўшых государстваў і вываду польскіх і нагул воражых войскаў з абшараў Беларусі. Зьезд у канцы сваёй працы выбраў з свайго складу Раду 1-шага Ўсебеларускага Зьезду, якая павінна была арганізаваць фактычную ўладу на Беларусі, калі дзеля гэтага наступіць адпаведны час.

Гэта пастанова і зьняла маску з твары нацыянальна-цярпімага бальшэвізму, і… менскія бальшэвікі ноччу з 17 на 18 сьнежня (старога стылю) 1917 году разагналі Зьезд штыкамі і кулёмётамі, а глаўных дзэячоў Зьезду, — колькі дзесяткаў чалавек, ўкінулі ў сутарыны сваёй крэпасьці.

Гэты неслыханы ў гісторыі акт ўціску меў добрыя скуткі для беларусоў. Прэдстаўнікі